Літаратура і мастацтва (газета): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гісторыя: замена з-за лацінскага "і", replaced: Васіль Уладзiмiравiч Быкаў → Васіль Уладзіміравіч Быкаў using AWB
др прастаўляйце інтэрвікі
Радок 46: Радок 46:
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]]


[[be-x-old:Літаратура і Мастацтва]]
[[ru:Літаратура і мастацтва]]
[[ru:Літаратура і мастацтва]]

Версія ад 02:07, 3 мая 2011

«Літарату́ра і маста́цтва» – беларуская штотыднёвая літаратурная газета.

Гісторыя

Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіць у Мінску адзін раз у тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957-1970 гадах выдавалася двойчы ў тыдзень).

У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.

Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.

Сучаснасць

У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ «Літаратура і Мастацтва».

Тыраж каля 3 тысяч асобнікаў.

Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, музыкі. З 2010 года выдаецца дадатак «Кніжны свет» (выходзіць на беларускай і рускай мовах) - сумесны праект газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты.

У газеце перыядычна з'яўляецца рубрыка «Суайчыннікі ў свеце», якія знаёмяць чытачоў з беларускімі дыяспарамі далёкага і блізкага замежжа, у першую чаргу ў Расіі.

Галоўныя рэдактары

Спасылкі