Алесь Пісьмянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Пісьмянкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 25 лютага 1957(1957-02-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 красавіка 2004(2004-04-23) (47 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: эсэіст, пісьменнік, паэт

Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў (25 лютага 1957, в. Бялынкавічы, паводле інш. звестак в. Іванаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 23 красавіка 2004) — беларускі паэт, эсэіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Бацька паэта, Уладзімір Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, — медсястрой у бальніцы. Вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе, асаблівы ўплыў на Алеся аказаў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, падчас вучобы ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. Пасля школы, у 1974—1975 гадах працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму». Тады ж асабіста пазнаёміўся з А. Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб'яднання. У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1980 годзе. У 1980—1982 гадах працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзела навукі і мастацтва. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984), у 1990 годзе абраны сакратаром Саюза. Пазней вяртаецца ў «Полымя» намеснікам галоўнага рэдактара, але пазней зноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999—2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002—2004).

Памёр 23 красавіка 2004 года на працоўным месцы ад сардэчны прыступу, перахадзіў на нагах тры інфаркты і чацвёртага не перажыў. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў нарысы, эсэ, вершы, аўтар перакладаў. Дэбютаваў вершам у 1972 годзе (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»). Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003), зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік Алена Пісьмянкова). У «Вожыку» адбыліся спробы сатырычнага пяра. Пісаў казкі для дзяцей (кнігі «Заўзятары», 1993; «Ласуны — веселуны», 1997). Асобныя вершы пакладзены на музыку.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем А. Пісьмянкова названа Кастюковіцкая дзіцячая бібліятэка.
  • У раёне праводзяць абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы камень: Вершы.- Мінск, 1983. — 47 с.
  • Чытаю зоры: Лірыка.- Мінск: Маст. літ., 1988. — 87 с.
  • Планіда: Вершы.- Мінск: Маст. літ. — 1994. — 110 с.
  • Вершы. - Мінск: Маст. літ., 1997.
  • Журавель над студняй: Вершы. — Мінск, 1998. — 134 с.
  • Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 319 с.
  • Мы з братам: Вершы. - Мінск: Маст. літ., 2003.
  • Думаць вершы: вершы, эсэ, успаміны. — Мінск: Маст. літ., 2005. — 214 с.
  • Не знікай: вершы, эсэ. - Мінск: Маст. літ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Пісьмянкоў Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Пісьмянкоў Алесь // Нашы аўтары / Дзеяслоў — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Пісьмянкоў Алесь // Аўтары / Наша вера — Эл.рэсурс media.catholic.by/nv/
  • Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12.- Мн., 2001. — С. 390.
  • Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр) Уладзіміравіч // Памяць: Касцюк. р-н: Гіст. дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2000. — С. 420.
  • Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) // Пісьменнікі Магілёўшчыны: Біяграфічны паказальнік. — Магілёў. — 1993. — С. 178.