Розніца паміж версіямі "Пётр Цімафеевіч Мсціславец"

Jump to navigation Jump to search
др
вікіфікацыя
др (афармленне)
др (вікіфікацыя)
Разам з [[Іван Фёдараў|І. Фёдаравым]] выдаў у Маскве «[[Кніга Апостал|Апостал]]» — першую датаваную рускую друкаваную кнігу ([[1564]]), два выдання «[[Часоўнік]]а» ([[1565]]). У [[1566]] з-за ганенняў П. Мсціславец і І. Фёдараў пакінулі Маскву і пераехалі ў [[ВКЛ]]. На грошы [[Рыгор Хадкевіч|Рыгора Хадкевіча]] і ў яго маёнтку ў [[горад Заблудаў|Заблудаве]] яны заснавалі новую друкарню, дзе карысталіся вывезенымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі. У [[1568]]—[[1569]] разам з І. Фёдаравым у Заблудаўскай друкарні выдаў [[Евангелле Вучыцельнае]].
 
Летам [[1569]] П. Мсціславец пакінуў І. Фёдарава і, па прапанове братоў Зарэцкіх, пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе, на грошы і ў доме віленскіх купцоў братоў [[Кузьма Мамоніч|Кузьмы]] і [[Лука Мамонічы|Лукі Мамонічаў]], пабудаваў новую друкарню, зрабіў новы шрыфт, дошкі, застаўкі і літары. У віленскай [[друкарня Мамонічаў|друкарні Мамонічаў]] П. Мсціславец выдаў «[[“ЕвангеллеЕвангелле Напрастольнае”Напрастольнае]]» ([[1575]]). У гэтай кнізе ён упершыню выкарыстаў шрыфт, падобны да буйнога [[паўустаў|паўуставу]], які ў далейшым капіраваўся пры кожным перавыданні [[“Евангелле Напрастольнае”|«Евангелля Напрастольнага»]]. У [[1576]] выдаў «[[Псалтыр]]», які карыстаўся вялікім попытам у ВКЛ і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржаве]]. Тады ж у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Часоўнік». Мсціславец у пасляслоўях да віленскага «Евангелля» і «Псалтыра» з удзячнасцю ўзгадвае імёны фундатараў, Зарэцкіх і Мамонічаў, кажучы пра Зарэцкіх, якія здолелі натхніць яго на самастойную працу: «''понежа понудили есте нас недостойных выше наглея меры на сие дело''»; пра Мамонічаў, якія забяспечылі яго памяшканнем у сваім доме і ўсім «''изобильно его довольствовали''». Пра сваю працу кажа вельмі сціпла, так, нібыта проста баіцца пакарання ад бога за марнаванне свайго таленту.
 
У [[1576]] Мамонічы па палітычных матывах вырашылі прыпыніць працу сваёй друкарні. Відаць, гэта супярэчыла ўмовам паміж імі і Пятром, ён звярнуўся ў суд для падзелу маёмасці друкарні. Паводле [[вырак]]у, Пётр мусіў атрымаць ўсё друкарскае абсталяванне і 30 [[Капа|коп]] грошаў, а Кузьма Мамоніч — кнігі: Евангеллі, Псалтыры і Часоўнікі. Але вырак суда не быў выкананы, і друкарня стаяла апячатаная. У [[1577]] суд, верагодна па запыце П. Мсціслаўца, пацвердзіў мінулагодні вырак наконт друкарскай маёмасці. Далейшы лёс Пётра Мсціслаўца па крыніцах не прасочваецца, магчыма ён у хуткім часе памёр.

Навігацыя