Адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска
Выгляд
| Адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска | |
|---|---|
| | |
| Юрысдыкцыя | Заводскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт |
| Штаб-кватэра | 220026, г. Мінск, вул. Жылуновіча, 17 |
| Кіраўнік | Уладзімір Дзмітрыевіч Шыбека |
| Сайт | zav.minsk.gov.by |
Адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Заводскага раёна горада Мінска Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі ажыццяўляе яе кіраўнік.
Адміністрацыя размешчана ў цэнтры раёна па вуліцы Жылуновіча, 17 у будынку былога Сталінскага (Заводскага) раённага камітэта КПБ (архітэктар — Абрам Духан)[2] .
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Міхайлавіч Масляк (28 сакавіка 2019 — 22 красавіка 2024[3])
- Уладзімір Дзмітрыевіч Шыбека (з 18 чэрвеня 2024)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- zav.minsk.gov.by — афіцыйны сайт Адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска