Адольфас Таўтавічус
Адольфас Таўтавічус | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 2006[1] (80 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1997) |
Альма-матар |
Адольфас Таўтавічус (літ.: Adolfas Tautavičius; 9 верасня 1925, в. Курэняй, Цельшайскі павет, Літва — 10 жніўня 2006) — літоўскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1997).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Вільнюскі ўніверсітэт (1950). 3 1946 у Інстытуце гісторыі АН Літвы (у 1962—87 загадчык аддзела археалогіі), адначасова ў 1951—60 выкладаў у Вільнюскім універсітэце. 3 1988 загадчык аддзела археалогіі Цэнтра даследавання «Замкі Літвы».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў культуру насельніцтва Літвы жалезнага веку і сярэдніх вякоў, гісторыю Вільнюса, нумізматыку Літвы. Праводзіў раскопкі Ніжняга замка ў Вільнюсе, замкаў у Тракаі, Клайпедзе, Велюоне, грунтавых і курганных могільнікаў. Аўтар кніг: «Кафля Вільнюскіх замкаў (XVI—XVII стст)» (1969), «Археалагічны атлас Лпоўскай ССР. Т. 3. Курганы і грунтавыя могільнікі I—XIII ст.» (1977), «Сярэдні жалезны век Літвы (V—IX ст.)» (1996); сааўтар кніг «Нарыс археалогіі Літвы» (1961), «Гісторью горада Вільнюса» (т. 1, 1968), «Замкі Літвы» (1971), «Гандлёвыя сувязі насельніцтва Літвы ў I—XIII ст.» (1972), «Гісторыя Літоўскай ССР» (1978), «Этнагенез літоўцаў» (1987), «Палац Вільнюскага Ніжняга замка» (т. 1—4, 1989—99). Складальнік кнігі «Бібліяграфія археалогіі Літвы» (2000), дзе ўлічаны публікацыі 1782—1999.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Record #12752450t // general catalog of BnF Праверана 25 сакавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Таўтавічус Адольфас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.