Адольф Готліб
Адольф Готліб | |
---|---|
англ.: Adolph Gottlieb | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1974[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік, графік |
Жанр | абстракцыянізм[3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм[3] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф Готліб (англ.: Adolf Gottlieb; 14 сакавіка 1903, Нью-Ёрк, ЗША — 4 сакавіка 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі мастак і скульптар-абстракцыяніст, які працаваў у стылі абстрактнага экспрэсіянізму.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Адольф Готліб нарадзіўся ў Нью-Ёрку (Іст-Вілідж) у яўрэйскай сям’і мараўскага паходжання, якая неўзабаве пераехала ў Бронкс. Пачаў вывучаць жывапіс у 1920-я гады, спачатку ў нью-ёркскай Студэнцкай лізе мастацтваў (англ.: Art Students League) і ў Школе дызайну Парсана, а затым у парыжскай акадэміі Гранд-Шам’ер. Тады ж здзейсніў падарожжа па Францыі і Германіі, падчас якога пазнаёміўся з сучасным еўрапейскім мастацтвам. У выніку зносін з еўрапейскімі сюррэалістамі прыйшоў да высновы, што мастацтва можа быць выразам несвядомага, што ўзмацняла яго цікавасць да матываў, спароджаных псіхалагічнымі архетыпамі. На гэтай аснове з 1941 года пачаў ствараць першую са сваіх двух найбуйнейшых мастацкіх цыклаў пад назвай «Піктографы». Гэтыя працы зроблены пад «архаічную», або «прымітыўную» мастацкую мову, характэрную для мастацкіх сімвалаў амерыканскіх індзейцаў, і як бы «ўкладзены» ў кампазіцыю-рашотку, якая нагадвае працы ў стылі метафізічнага рэалізму Джорджа дэ Кірыко і спрошчаныя мастацкія кампазіцыі італьянскіх майстроў прадрэнесансу.
Другая значная серыя работ А. Готліба — «Выбухі», распачатая ім на мяжы 1956/1957 гадоў — суправаджалася значным спрашчэннем матываў.
Зноскі
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Памерлі ў Іст-Хэмптане (Нью-Ёрк)
- Выпускнікі Лігі студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка
- Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-экспрэсіяністы
- Мастакі ЗША