Перайсці да зместу

Адукацыя і выхаванне (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адукацыя і выхаванне)
«Адукацыя і выхаванне»
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі
Выдавец Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне"
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Аляксандр Іванавіч Жук — галоўны рэдактар, доктар педагагічных навук, прафесар
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць штомесяц
Галоўны офіс 220004, Мінск, вул. Караля, 16.
ISSN 0203-2031

«Адукацыя і выхаванне», АіВ (англ.: Education and Upbringing, ням.: Bildung und Erziehung, руск.: Образование и воспитание) — беларускі навукова-тэарэтычны і інфармацыйна-метадычны часопіс.

Выдаецца з 1992 года штомесяц. Заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі. Выдавец — выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Спярша выходзіў на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах. Цяпер выходзіць на беларускай і рускай.

Мэтавай аўдыторыяй з’яўляюцца навукова-педагагічныя работнікі, арганізатары і кіраўнікі навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, педагогі-практыкі.

Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

У часопісе друкуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі, навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі і выхавання, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё агульнаадукацыйнай школы, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.