Аер злакавы
Выгляд
| Аер злакавы | ||||||||||||||
| | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Acorus calamus Sol. Aiton, 1789 | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
Аер злакавы, Акорус[1] (Acorus gramineus) — шматгадовая травяністая расліна.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна вышынёй 30—50 см. Карэнішча доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Лісце шырынёй да 1 см, сіметрычнае, ізумрудна-зялёнае, з завостранай верхавінкай, размешчана ў адной плоскасці. Кветкі над вадой, дробныя жаўтавата-светла-зялёныя. Расце марудна, пры слабым асвятленні. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма — Усходняя Азія. Асабліва пашыраны ў Японіі, дзе яго называюць японскім чаротам. Вядомы таксама як акварыумная расліна.
Зноскі
- ↑ Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 41.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 41.