Расліны аеру звычайнага вышынёю 30—120 см, маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўжынёй да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных зялёных каташках даўжынёю 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча.
Аер звычайны(Acorus calamus) (народныя назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір) расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма — Усходняя Азія. У ХІІІ ст. як лекавая расліна завезена ў Польшчу, у XVI ст. яго пачалі разводзіць у Заходняй Еўропе.
Лекавыя, араматычныя, дубільныя расліны.
Настой з аеру ўжываецца для ўзбуджэння апетыту, як танізіруючы сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай і кандытарскай вытворчасці, парфумерыі.
↑Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз. — С. 41.
Биологический энциклопедический словарь/Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др..— 2-е изд. исправл.— М.: Советская энциклопедия, 1989.— С.13.— 864с.— 150 000 экз.— ISBN 5-85270-002-9.
Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз. — С. 41.