Перайсці да зместу

Ажурныя тканіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ажурныя тканіны[1] (фр.: ajouré — празрысты, плецены) — лёгкія празрыстыя тканіны, для вырабу якіх ужываюць 3 віды нітак  (укр.): адну ўтковую і дзве асноўныя (грунтавую і перавівачную, або ажурную). Пераплятаючыся з утком, грунтавая і перавівачная асновы перавіваюцца паміж сабой, утвараючы розныя празрыстыя ўзоры або на густой непразрыстай тканіне — сеткаватыя ўзоры ў выглядзе гафту (спортажур, газ да таго падобнае).

З ажурных тканін вырабляюць летняе адзенне, фіранкі, хустачкі, тэхнічныя сіты і гэтак далей.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.