Ажур (узор)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ажур[1] (фр.: àjour, ад фр.: àjourer — рабіць скразным) — тэхніка стварэння скразнога арнаментнага ўзору  (укр.). Ужываецца ва ўсіх відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ў архітэктуры.

У ткацтве і дыванаткацтве  (укр.) ажур утвараюць рассоўваннем і сцяжкай нітак  (укр.) асновы і ўтку; у залатным шыцці  (руск.), вышыўцы, выцінанках, мастацкай дрэваапрацоўцы  (укр.) — выразанне малюнка або яго дэталяў (для каляровага кантрасту часам ужываюць каляровыя падкладкі з іншых матэрыялаў); у злотніцтве і мастацкім ліцці — пляценне з тонкіх металічны нітак або скручанага дроту (філігрань  (укр.) або скань  (укр.)); у кераміцы і шкле  (укр.) — прарэзваннем асобных дэталяў.

У гэтай тэхніцы вырабляюць карункі, сетачкі для каптуроў, арнаменты, рашоткі  (руск.), фарфор; у драўлянай архітэктуры — балясіны, ліштвы і г. д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. І. Беляєва. Ажур // Мистецтво України: Енциклопедія в 5 томах. / А. В. Кудрицький, відповідальний редактор. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1995. — Т. 1 : А — В. — С. 24. — ISBN 5-88500-27-1.