Азербайджанскія авіялініі
Выгляд
Азербайджанскія авіялініі | |
Кіраўніцтва | Джахангір Аскераў (Прэзідэнт) |
---|
Азербайджанскія авіялініі (азерб.: Azərbaycan Hava Yolları), таксама вядомыя як AZAL — авіяперавозчык і найбуйнейшая авіякампанія Азербайджана. Базуецца ў Баку, побач з міжнародным аэрапортам імя Гейдара Аліева, дзейнічае ў пункты прызначэння па ўсёй Азіі, СНД, Еўропе і ЗША. Азербайджанскія авіялініі з’яўляюцца членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту. Авіякампанія была заснавана 7 красавіка 1992 года, як першая нацыянальная авіякампанія створаная пасля таго, як краіна атрымала незалежнасць.