Азярко (возера, Лепельскі раён)
Выгляд
| Азярко | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,91 км |
| Шырыня | 0,39 км |
| Плошча | 0,25 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 2,21 км |
| Найбольшая глыбіня | 8,0 м |
| Сярэдняя глыбіня | 4,4 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 3 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Азярко́ — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Вялікае Жэжліна, у басейне ракі Ула.
Плошча паверхні 0,25 км². Даўжыня 0,91 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня 8,0 м, сярэдняя — 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 2,21 км. Аб'ём вады ў возеры 1,11 млн м³. Плошча вадазбору 3 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя. Зарастае слаба.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
