Азярышча (археалагічныя помнікі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Азярышча — археалагічныя помнікі: курганны могільнік і селішча каля в. Азярышча (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць).

Курганны могільнік[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,35 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Свіслач, у лесе. 130 насыпаў дыяметрам 5—14 м, вышынёй 0,5—2,3 м. У 1925 г. адкрыў А. Немцаў, у 1978 г. абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1991 г. Ю. А. Заяц даследаваў 2 курганы. Пахавальны абрад — крэмацыя на месцы, на падсыпцы (курган № 1) і па-за межамі насыпу (курган № 2). Пахаванні безынвентарныя. У насыпе кургана № 1 знойдзены фрагменты ляпнога керамічнага посуду, што трапіў у курган разам з фунтам, з якога насыпаны; у насыпе кургана № 2 — донцы і сценкі з лінейным арнаментам ад гаршка, зробленага на ручным крузе. Пахаванні датуюцца IXX ст.

Селішча[правіць | правіць зыходнік]

Часткова занятае насыпамі курганнага могільніка, цягнецца ўздоўж правага берага р. Свіслач. Плошча каля 1 га, культурны пласт 0,25—0,35 м. У 1991 г. выявіў і даследаваў пад насыпам кургана № 1 Ю. А. Заяц. Знойдзены фрагменты ляпнога керамічнага посуду позняга этапу кіеўскай культуры канца IV — пачатка V стст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заяц, Ю. А. Азярышча / Ю. А. Заяц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 25. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Заяц, Ю. А. Новые материалы и памятники раннего железного века и третьей четверти первого тысячелетия н.э. в Минском Поднепровье и Витебском Подвинье // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 8: Ранние славяне Белорусского Поднепровья и Подвинья: к 80-летию Л. Д. Поболя / [редкол.: О. Н. Левко (науч. ред.), А. М. Медведев, А. В. Ильютик]. — Мн., 2003. — 292 с. — С.