Айдар (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айдар
Характарыстыка
Даўжыня
  • 264 км
Басейн 7 420 км²
Расход вады 15,4 м³/с
Вадацёк
Выток Белгародская вобласць
 • Каардынаты 50°13′15″ пн. ш. 38°51′39″ у. д.HGЯO
Вусце Северскі Данец
 • Каардынаты 48°42′27″ пн. ш. 39°11′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Северскі Данец → Дон → Азоўскае мора

Краіна
Код у ДВР 05010400412107000012987
physical
Айдар (рака)
Айдар (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айдар[2] — рака, якая цячэ па тэрыторыі Белгародскай вобласці Расіі і Луганскай вобласці Украіны, левы прыток Северскага Данца. Плошча басейна 7420 км². Расход вады — 15,4 м³/с. Ухіл 0,34 м/км.

Бярэ пачатак на паўднёвых схілах Сярэдне-Рускага ўзвышшы ля сяла Новааляксандраўка Ровеньскага раёна Белгародскай вобласці, упадае ў Северскі Данец за 344 км ад яго вытока. Верхняе цячэнне зарэгулявана Новааляксандраўскім вадасховішчам (плошча 72 га, аб’ём вады 2,32 млн м³).

Працягласць ракі — 264 км, у тым ліку ў межах Белгародскай вобласці — 65 км. У Белгародскай вобласці на Айдары знаходзяцца населеныя пункты: хутар Клінава, хутар Азёрны, сяло Нагольнае і сяло Айдар Айдарскага сельскага паселішча. Найбуйнейшы населены пунк на рацэ — горад Старабільск.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Луганскай вобласці