Айкумена
Выгляд

Айкуме́на, экумена (грэч. oikumene — заселеная зямля) — частка зямной паверхні, заселеная людзьмі. Тэрмін «οἰκουμένη» уведзены старажытнагрэчаскім географам Гекатэем Мілецкім для абазначэння вядомай грэкам часткі Зямлі з цэнтрам у Эладзе. Першапачаткова ён пазначаў землі, заселеныя грэчаскімі плямёнамі, пазней — землі, заселеныя і вядомыя чалавецтву ў цэлым. У канцы XIX стагоддзя гэта слова і яго вытворныя сталі распаўсюджвацца ў заходнееўрапейскіх мовах у сувязі з пачаткам экуменічнага руху сярод пратэстантаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Паднябесная
- Hic sunt dracones
- Наасфера
- Стары Свет — культурная айкумена Зямлі, вядомая еўрапейцам да адкрыцця Амерыкі ў 1492 годзе; у яе ўваходзяць 2 мацерыкі: Еўразія, Афрыка. «Стары Свет» гістарычна падзяляюць на 3 часткі свету: Еўропа, Азія, Афрыка — Афраеўразія.
- Новы Свет
- Цывілізацыя
- Культура
- Тэктоніка пліт
- Кантынент