Акадэмгарадок (Новасібірск)
Новасібірскі Акадэмгарадок (руск.: Академгородок (Новосибирск)) — частка Савецкага раёна Новасібірска. Размешчаны за 20 км на поўдзень ад цэнтра горада, на правым беразе Новасібірскага вадасховішча.
Акадэмгарадок — адзін з найважнейшых навуковых і адукацыйных цэнтраў Расіі. На тэрыторыі Акадэмгарадка размешчаны дзесяткі навукова-даследчых інстытутаў, Прэзідыум Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (СА РАН), Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт, фізіка-матэматычная школа.
У снежні 2014 года новасібірскі Акадэмгарадок уключаны ў рэестр аб’ектаў культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
18 мая 1957 года Савет міністраў СССР пастанавіў арганізаваць у Новасібірску Сібірскае аддзяленне Акадэміі навук СССР для ўзмацнення навуковых даследаванняў у галіне фізіка-тэхнічных, прыродазнаўчых і эканамічных навук і найхутчэйшага развіцця прадукцыйных сіл Сібіры і Далёкага Усходу. У склад СА АН СССР увайшлі філіялы АН СССР (Заходне-Сібірскі, Усходне-Сібірскі, Якуцкі і Далёкаўсходні), а таксама Сахалінскі комплексны навукова-даследчы інстытут АН СССР і Інстытут фізікі АН СССР у Краснаярску. Для правядзення падрыхтоўчай працы быў створаны аргкамітэт на чале з Міхаілам Лаўрэнцьевым.
Будаўніцтва пачалося ў 1958 годзе, і будынкі першых інстытутаў і жылых дамоў былі ўведзены ў эксплуатацыю ў 1959 годзе (першым быў скончаны інстытут гідрадынамікі).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |