Акадэмія адукацыі (Мінск)
Акадэмія адукацыі (АА) | |
---|---|
Заснаваны | 2023 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Алег Віктаравіч Дзячэнка |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220040 Мінск, вул. Някрасава, 20 |
Сайт | akademy.by/index.php/ru/ |
Акадэмія адукацыі — вядучая ўстанова сістэмы дадатковай педагагічнай адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь.[1][2] Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія адукацыі» створана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2023 года шляхам зліцця навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2023 № 775).[3]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1955 годзе створана Рэспубліканская курсавая база павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. У 1980-х гадах называецца — Рэспубліканскі інстітут удасканалення настаўнікаў. З 1992 года — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2023 год — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. З 2023 года — Акадэмія адукацыі.
Структура акадэміі
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія ўключае факультэт і 4 кафедры ў яго складзе.
Сістэма менеджменту якасці
[правіць | правіць зыходнік]28—29 сакавіка 2011 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» быў праведзены сертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці (перападрыхтоўка кадраў на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, метадычнае забеспячэнне дзейнасці кіраўнічых і педагагічных кадраў у межкурсавы перыяд), навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці акадэміі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Па выніках правядзення сертыфікацыйнага аўдыту органам па сертыфікацыі сістэм кіравання БелДІСС 4 мая 2011 года ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» выдадзены «Сертыфікат адпаведнасці».[4]
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Іванавіч Жук (1992—2000)
- Алег Ігнатавіч Таўгень (2000—2011)[5]
- Андрэй Пятровіч Манастырны (2011—2022)
- Алег Віктаравіч Дзячэнка (2022—2023)
- Ірына Анатольеўна Старавойтава (з 2023)[6]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://newsby.org/documents/sovetm/pos05/sovmin05756.htm Навіны Беларусі. Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі ў рэспубліцы Беларусь
- ↑ http://mozyrroo.by/files/Post_198.doc(недаступная спасылка) Пастанова міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 2011 г. № 198 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб заснаванні дадатковай адукацыі дарослых»
- ↑ [https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22300775 ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 16 ноября 2023 г. № 775 О создании государственного учреждения образования «Академия образования»]
- ↑ http://www.academy.edu.by/images/stories/sertif/sertif.jpg(недаступная спасылка) Сертыфікат Адпаведнасці
- ↑ Землякоў славутыя імёны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Об Академии > Руководство