Слаявіна суцэльная гладкая або з трэшчынамі, белаватая ці шараватая. Развіваецца на паверхні або ўнутры субстрату. Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя, матавыя, з кропкападобнай вывадной адтулінай, рассеяныя або скучаныя. Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі, размешчанымі ў 1 рад. Споры шырокаавальныя, двухклетачныя з тоўстымі сценкамі.
↑Кабзар Н. Акракордыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 59.
Кабзар Н.Акракордыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 59. — 575 с., іл. — 10 000 экз.