Акрамегалія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акрамегалія
МКХ-10 E22.022.0
МКХ-9 253.0253.0
OMIM 102200
DiseasesDB 114
MedlinePlus 000321
eMedicine med/27 derm/593derm/593
MeSH D000172
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акрамега́лія (ад грэч. ἄκρος — канечнасць і грэч. μέγας — вялікі) — хвароба, якая характарызуецца празмерным ростам рук, ступняў і асабліва касцей твару, што прыводзіць да развіцця масіўнай ніжняй сківіцы і цяжкіх надброўяў.

Выклікаецца залішняй сакрэцыяй  (руск.) гармону росту (самататрапіну)  (руск.) пры ацыдафільнай пухліне гіпофіза. Лішкі самататрапіну выклікаюць таксама гіпафізарны дыябет, абумоўлены тармажэннем сакрэцыі інсуліну. Акрамегалія назіраецца ў маладым узросце, развіваецца паступова, доўгія гады. Суправаджаецца болем галавы, палавой слабасцю, спыненнем менструацый, парушэннем зроку  (руск.).

Лячэнне: рэнтгенаўскае апрамяненне, хірургічнае выдаленне пухліны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]