Пухліна
Пухліна (сін .: новаўтварэнне, неаплазія, неіплазма) — паталагічны працэс, прадстаўлены новастворанай тканкай, у якой змены генетычнага апарата клетак прыводзяць да парушэння рэгуляцыі іх росту і дыферэнцыравання.
Не ўсе пухліны ракавыя; дабраякасная пухліна не распаўсюджваецца на іншыя часткі цела[1] . Магчымыя аб’ектыўныя і суб’ектыўныя сімптомы ўключаюць: новыя прыпухласці, паталагічны крывацёк, працяглы кашаль, нечаканую страту вагі, змяненне стулу і іншыя[2]. Гэтыя сімптомы могуць сведчыць пра наяўнасць раку ці таксама вызначацца іншымі прычынамі[2]. Існуе звыш 100 выяўленых відаў раку, небяспечных для людзей[1].
Класіфікацыя пухлін
[правіць | правіць зыходнік]Усе пухліны падпадзяляюць у залежнасці ад іх патэнцый да прагрэсіі і клініка-марфалагічных асаблівасцяў на дзве асноўныя групы:
- Дабраякасныя пухліны,
- Злаякасныя пухліны.
Маюцца 5 класічных асаблівасцяў пухлінавай тканкі: атыпізм (тканкавы, клеткавы), арганоіднасць будовы, прагрэсія, адносная аўтаномнасць і неабмежаваны рост.
Дабраякасныя пухліны
[правіць | правіць зыходнік]Дабраякасныя (сталыя, гамалагічныя) пухліны складаюцца з клетак, дыферэнцыраваных у такой меры, што можна вызначыць, з якой тканкі яны растуць. Для гэтых пухлін характэрны павольны экспансіўны рост, адсутнасць метастазаў, адсутнасць агульнага ўплыву на арганізм. Дабраякасныя пухліны могуць малігнізавацца (ператварацца ў злаякасныя).
Злаякасныя пухліны
[правіць | правіць зыходнік]Злаякасныя (няспелыя, гетэралагічныя) пухліны складаюцца з умерана- і маладыферэнцыраваных клетак. Яны могуць страціць падабенства з тканкай, з якой яны паходзяць. Для злаякасных пухлін характэрны хуткі, часцей інфільтруючы, рост, метастазаванне і рэцыдываванне, наяўнасць агульнага ўплыву на арганізм. Для злаякасных пухлін характэрны як клеткавы (патаўшчэнне і атыпізм базальной мембраны, змена суадносін аб’ёмаў цытаплазмы і ядра, змена ядзернай абалонкі, павелічэнне аб’ёму, а часам і колькасці ядзеркаў, павелічэнне колькасці фігур мітозу, атыпізм мітозу і інш.), так і тканкавы атыпізм (парушэнне прасторавых і колькасных суадносін паміж кампанентамі тканкі, напрыклад, стромай і парэнхімай, сасудам і стромай і т. д.). Пухліны галаўнога мозгу, як правіла, з’яўляюцца злаякаснымі.
Зноскі
- ↑ а б Defining Cancer . National Cancer Institute. Праверана 10 June 2014.
- ↑ а б Cancer - Signs and symptoms . NHS Choices. Праверана 10 June 2014.
Пухліна на Вікісховішчы |