Аксыўская культура
Выгляд
Аксыўская культура Жалезны век | ||||
---|---|---|---|---|
Аксыўская культура (чырвоным) | ||||
Лакалізацыя | паўночная Польшча | |||
Датаванне | II стагоддзе да н.э. — I стагоддзе | |||
Носьбіты | меркавана плямёны готаў і ругаў | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аксыўская культура — археалагічная культура жалезнага веку (II стагоддзе да н.э. — I стагоддзе), размешчаная на тэрыторыі паўночнай Польшчы. Асацыюецца з германскімі плямёнамі гоцкай групы і ругаў. Скарыла плямёны паморскай культуры. Затым выцесніла плямёны пшэварскай культуры на паўднёвы ўсход. Пазней эвалюцыянавала ў вельбарскую культуру.
Этнічная прыналежнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аксыўская культура храналагічна і тэрытарыяльна супадае (паводле Тацыта) з гатонскім «каленам» германцаў (найстаражытныя бургунды, вандалы, готы). Некаторыя даследчыкі паказваюць нароўні з готамі на ругаў як на носьбітаў аксыўскай культуры[1].
Зноскі
- ↑ Пачкова С. П. «Про оксивський компонент у Чаплинському могiльнику зарубинецькоi культури» // Древности I тыс. н. э. на территории Украины.— Киев.—2003
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пачкова С. П. Про оксивський компонент у Чаплинському могiльнику зарубинецькоi культури // Древности I тыс. н. э. на территории Украины . — Киев . — 2003 . — С. 98-113 .