Перайсці да зместу

Бургунды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бургунды — племя ўсходніх германцаў. У першыя стагоддзі н.э. прыйшлі з Балтыйскага мора на Рэйн. У 406 годзе заснавана каралеўства з цэнтрам у Вормсе (у 436 годзе знішчана гунамі). У 457 годзе занялі басейн ракі Рона, дзе заснавалі дзяржаву з цэнтрам у Ліёне. У 6 стагоддзі прынялі хрысціянства. У 534 годзе падпарадкаваны франкамі. Пазней увайшлі ў склад паўднёва-французскай народнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]