Ала Іванаўна Ісачэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ала Іванаўна Ісачэнка
Нараджэнне 21 снежня 1957(1957-12-21) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Узнагароды

Ала Іванаўна Ісачэнка (нар. 21 снежня 1957, в. Левашы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (фінансіст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачала інспектарам па бюджэту фінансавага аддзела Брагінскага райвыканкама. Працавала эканамістам, старшым эканамістам па бюджэту, намеснікам загадчыка фінансавага аддзела — начальнікам бюджэтнай інспекцыі, начальнікам фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама.

Была старшынёй Рэчыцкага раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Член рэспубліканскай рэвізійнай камісіі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

З’яўлялася дэпутатам Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць другога, дваццаць трэцяга і дваццаць чацвёртага скліканняў — старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях, ахове здароўя і спорту. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі