Перайсці да зместу

Беларускі саюз жанчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі саюз жанчын
БСЖ
Выява лагатыпа
Місія сацыяльная падтрымка жанчын
Дата заснавання 14 снежня 1991
Тып грамадскае аб’яднанне
Колькасць удзельнікаў 183 000
старшыня Вольга Шпілеўская
Сайт oobsg.by

ГА «Беларускі саюз жанчын»беларуская некамерцыйная арганізацыя.[1]

Вышэйшым органам «Беларускага саюза жанчын» з’яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей 1 разу ў 5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі пастаянна дзеючым кіруючым органам з’яўляецца Праўленне БСЖ, выканаўчым — Прэзідыум БСЖ.

Гісторыя і склад

[правіць | правіць зыходнік]

Створана 14 снежня 1991 года. На добраахвотнай аснове аб’ядноўвае жаночыя саветы, створаныя ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, у многіх працоўных калектывах і навучальных установах і па месцы жыхарства. У саюзе больш за 183 тысячы жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый. Па стане на 2022 год БСЖ налічвала ўжо больш за 160 тысяч членаў[2].

На пасяджэнні праўлення грамадскай арганізацыі ў ліпені 2022 года Вольга Шпілеўская была абрана старшынёй Беларускага саюза жанчын[3]. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2022 года БСЖ падтрымала дзеючага прэзідэнта А. Лукашэнка. 9 жніўня, на «Форуме патрыятычных сіл» у Мінску, старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская назвала каманду кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай «прыладай разбурэння», якой дапамагаюць «замежныя куратары»[4].

У сакавіку 2023 года ў Мінску прайшла VІІІ Рэспубліканская справаздачна-выбарачная канферэнцыя, на якой былі разгледжаны змены ў статут БСЖ, адбыліся выбары кіруючага і кантрольнага органаў[5]. Было прынята рашэнне пра ўваход у скалд Праўлення: старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская, прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, спявачка Юлія Быкава і інш.

  1. Павышэнне статусу жанчын у грамадстве, іх ролі ва ўсіх галінах жыцця краіны;
  2. Дасягненне грамадзянскай згоды ў грамадстве, міру паміж народамі, ліквідацыя ўсіх формаў гвалту і дыскрымінацыі;
  3. Арганізацыя асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці;
  4. Садзейнічанне ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнню якасці жыцця ўсіх грамадзян рэспублікі;
  5. Ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці;
  6. Абарона правоў жанчын, дзяцей, умацаванне сям’і;
  7. Ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці метадамі жаночай дыпламатыі.

Зноскі

  1. Белорусский союз женщин (руск.)(недаступная спасылка). Сайт Гродненской областной организации. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. Праверана 4 лютага 2018.
  2. Алена, Драпко. [hhttps://zviazda.by/be/news/20230307/1678204704-shpileuskaya-belaruski-sayuz-zhanchyn-za-2022-god-pryros-na-12-tys-chalavek Шпілеўская: Беларускі саюз жанчын за 2022 год прырос на 12 тыс. чалавек]. Звязда (7 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  3. У самай масавай жаночай арганізацыі краіны — новая старшыня. Звязда (13 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2022. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  4. Форум патрыятычных сіл прайшоў у Мінску. Звязда (9 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  5. Алена, Драпко. Шпілеўская пра БСЖ: Жанчыны ніколі не заставаліся ўбаку ад жыцця дзяржавы. Звязда (3 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  6. а б Старшынёй Беларускага саюза жанчын пераабраная Вольга Шпілеўская. Звязда (21 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.