Алег Аляксеевіч Семянчук
Алег Аляксеевіч Семянчук | |
---|---|
Нараджэнне |
20 снежня 1958 (65 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Алег Аляксеевіч Семянчук (нар. 20 снежня 1958, в. Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Агульнатэхнічныя дысцыпліны з дадатковай спецыяльнасцю фізіка».
Працаваў майстрам вытворчага навучання, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Заастравецкага вучэбна-вытворчага камбіната, намеснікам загадчыка аддзела народнай адукацыі Клецкага райвыканкама, настаўнікам СШ № 3 г. Клецка, дырэктарам Клецкага дзіцячага дома, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі, старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Клецкім раёне
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання