Грыцэвіцкі сельсавет
Грыцэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клецкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Грыцэвічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 236 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Грыцэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Грыцэвічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года ў склад Бабаевіцкага сельсавета перададзена вёска Цапра[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета перададзена вёска Стралкава[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Заастравецкага сельсавета перададзены населеныя пункты Арэшніца, Драбаўшчына і Чаша[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1112 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1236 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.