Алег Анатолевіч Патоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Футбол
Алег Патоцкі
Поўнае імя Алег Анатолевіч Патоцкі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1991(1991-06-24)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 168 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 91
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 11 (1)
2012   Беларусь Дняпро (Магілёў) 24 (4)
2013—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 16 (1)
2014 Беларусь Гарадзея 14 (0)
2015— Беларусь Іслач 122 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Алег Патоцкі (нар. 26 чэрвеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[2], але ўжо не меў месца ў асноўным складзе. Пад канец сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, звычайна на пазіцыі цэнтральнага атакуючага паўабароцы.

У сакавіку 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[3], і неўзабаве Алег стаў іграком «Гарадзеі»[4]. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове «Гарадзеі».

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[5]. Пазней на працягу значага перыяду знаходзіўся ў стане бабруйскай «Белшыны», аднак у сакавіку пакінуў Бабруйск[6]. З-за траўмы прапусціў пачатак сезона 2015, а ў маі падпісаў кантракт з першалігавай «Іслаччу»[7]. У сезоне 2015 рэдка з’яўляўся на полі, аднаўляючыся ад траўмы. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе «Іслачы», якая выйшла ў Вышэйшую лігу, але ў жніўні атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. У пачатку сезона 2017 гуляў за дубль, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе і ў выніку быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне. У студзені 2018 года стала вядома, што Патоцкі працягне выступаць за «Іслач»[9]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу.

У пачатку 2019 года таксама разглядаўся як ігрок асновы, аднак 14 сакавіка ў кубкавым матчы супраць БАТЭ атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на працяглы тэрмін. Вярнуўся на поле толькі ў канцы верасня таго ж года. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[10]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У пачатку 2021 года стаў адным з нешматлікіх вопытных ігракоў, якія засталіся ў камандзе пасля таго, як яна ўзяла курс на амаладджэнне. У сезоне 2021 гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам адсутнічаў з-за траўм.

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу» на год[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль БАТЭ Беларусь 26 2
2009 дубль БАТЭ Беларусь 21 2
2010 Д1 БАТЭ Беларусь 2 0
2011 Д1 БАТЭ Беларусь 9 1
2012 Д2 Дняпро Беларусь 24 4
2013 Д1 Дняпро Беларусь 16 1
2014 Д2 Гарадзея Беларусь 14 0
2015 Д2 Іслач Беларусь 10 0
2016 Д1 Іслач Беларусь 12 0
2017 Д1 Іслач Беларусь 21 1
2018 Д1 Іслач Беларусь 28 1
2019 Д1 Іслач Беларусь 4 0
2020 Д1 Іслач Беларусь 28 0
2021 Д1 Іслач Беларусь 19 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]