Беларускія могілкі (Саўт-Рывер)
Выгляд
| Беларускія могілкі ў Саўт-Рыверы | |
|---|---|
| 40°26′32″ пн. ш. 74°22′50″ з. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Штат | Нью-Джэрсі |
| Месцазнаходжанне | Саўт-Рывер |
Беларускія могілкі ў Саўт-Рыверы — праваслаўныя могілкі ў Саўт-Рыверы, у штаце Нью Джэрсі, ЗША[1]. Пры царкве Св. Ефрасінні Полацкай.
Выбітныя асобы, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Арцюшэнка (1927—2004) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША;
- Радаслаў Астроўскі (1887—1976) — беларускі палітычны актывіст і лідар, першы прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады;
- Міхась Бахар (1929—2007) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША;
- Юрка Віцьбіч (1905—1975) — беларускі пісьменнік, публіцыст, краязнаўца, папулярызатар гісторыі Беларусі і дзеяч эміграцыі ў Амерыцы;
- Яўген Занкавіч (1923—1997) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША, другі віцэ-прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады;
- Янка Золак (1912—2000)— беларускі паэт-эмігрант, празаік, выдавец;
- Міхась Кавыль (1915—2017) — беларускі паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч;
- Іван Касяк (1909—1989) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША[2];
- Яўхім Кіпель (1896—1969) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог;
- Святаслаў Коўш (1916—1997) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, пісьменнік;
- Мікалай Лапіцкі (1907—1976) — беларускі царкоўны дзеяч;
- Васіль Місюль (1889—1984) — дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША;
- Алег Махнюк (1928—2009) — беларускі грамадскі дзеяч, мастак;
- Нікандар Мядзейка (1914—1987) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, другі прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады;
- Пётр Андрэевіч Палягошка (1893—1961) — аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання ГУЛАГ;
- Ірэна Міхайлаўна Рагалевіч-Дутко (1942—2020) — беларуская мастачка ў эміграцыі;
- Аляксандр Русак (1907—1957) — беларускі грамадскі дзеяч, інжынер;
- Ян Станкевіч (1891—1976) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч;
- Масей Сяднёў (1913—2001) — беларускі паэт, празаік;
- Роберт Цупрык (1954—2021) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі;
- Віталь Цярпіцкі (1923—2017) — беларускі грамадскі дзеяч[3];
- Барыс Шчорс (1916—1975) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны;
- Ігар Шчорс (1918—1992) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны;
- Эмануіл Ясюк (1906—1977) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
