Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі
Дата нараджэння 24 жніўня 1948(1948-08-24) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера цеплафізіка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар

Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі (нар. 24 жніўня 1948, Мінск) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне гідрагазадынамікі і цеплафізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), старшы навуковы супрацоўнік (1974), прафесар (1996). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 снежня 1948 года ў Мінску.

Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В. У. Куйбышава (механіка-матэматычны факультэт, 1971; аспірантура, 1974), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001).

Працаваў у Томскім дзяржаўным універсітэце (1974—1981; НДІ прыкладной механікі і матэматыкі, старшы навуковы супрацоўнік); Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1981, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхнічная механіка», дацэнт, з 1983 — загадчык кафедры «Механіка»).

Навуковыя інтарэсы: механіка суцэльнага асяроддзя; газавая дынаміка; гідрадынаміка; цеплафізіка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія імя П. В. Сухога (2000).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование конвективно-волновых процессов переноса импульса и тепла в нелинейных средах : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.14 : защищена 20.10.1993 : утверждена 14.01.1994 / Шабловский Олег Никифорович. — Москва, 1993.
  • Динамика вихрей и теплоперенос в потоке вязкой жидкости / О. Н. Шабловский. — Гомель, 2001.
  • Релаксационный теплоперенос в нелинейных средах / О. Н. Шабловский. — Гомель, 2003.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шаблоўскі Алег Нічыпаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 354. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Не представляю жизни без науки / А . Бельский // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 288—290.