Алег Пятровіч Пузанкоў
Алег Пятровіч Пузанкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | земляробства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук (1967) |
Альма-матар | |
Прэміі |
Алег Пятровіч Пузанко́ў[1] (Нарадзіўся 16 красавіка 1932 г., вёска Сазаны, Касцюковіцкі раён) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1967).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1956). У 1956—1994 гадах у Беларускім НДІ бульбаводства (з 1974 года — загадчык аддзела).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па метадах паляпшэння насеннай якасці бульбы, выкарыстанні культуры мерыстэмнай тканкі для атрымання бязвірусных клонаў раслін. Сааўтар 21 сорту бульбы, у т.л. Тэмп, Лошыцкі, Агеньчык, Ласунак, Явар, Альтаір і інш. Сааўтар шэрагу вынаходстваў[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія СССР (1974).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пузанкоў Алег Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускага земляробства
- Раслінаводы СССР
- Раслінаводы Беларусі
- Члены КПСС