Будынак Александрынскага тэатра
Будынак | |
Александрынскага тэатра | |
---|---|
руск.: Здание Александринского театра | |
59°55′54,39″ пн. ш. 30°20′10,73″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | ампір |
Архітэктар | Карл Росі |
Дата заснавання | 1828 |
Будаўніцтва | 1832 |
Дата скасавання | 1928 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810624000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак Александрынскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу на плошчы Астроўскага быў пабудаваны ў 1832 годзе па праекце Карла Росі.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя, дзе быў збудаваны Александрынскі тэатр, у XVIII стагоддзі належала палкоўніку Анічкаву , будаўніку моста, названага ў яго гонар, і была набытая ў яго казной. На гэтай тэрыторыі знаходзіўся сад, які распасціраўся да цяперашняй Садовай вуліцы.
У 1801 годзе архітэктар Вінчэнца Брэна перабудаваў вялікі драўляны павільён, які стаяў на месцы цяперашняга сквера, у тэатр, у якім італьянскі антрэпрэнёр Антоніа Казасі арганізаваў італьянскую оперную трупу. Гэта памяшканне з часам перастала задавальняць растучым патрэбнасцям горада, і было вырашана збудаваць новы, каменны тэатр. Аднак ажыццяўленне ідэі адсунулася з-за нестабільнай сітуацыі пры Аляксандры I — ваенныя канфлікты з Турцыяй, вайна з Напалеонам 1812 года.
У 1818 годзе межы саду былі звужаныя, а плошча, якая ўтварылася паміж Публічнай бібліятэкай і садам Анічкава палаца, была перададзена тэатральнай дырэкцыі.
Будынак Росі
[правіць | правіць зыходнік]Карл Росі ў перыяд з 1816 па 1827 год распрацаваў шэраг праектаў рэканструкцыі і забудовы гэтай плошчы. Усе гэтыя варыянты прадугледжвалі збудаванне на плошчы гарадскога тэатра. Канчатковы варыянт праекта быў зацверджаны 5 красавіка 1828 года, у тым жа годзе пачалося будаўніцтва будынка тэатра.
Чатыры гады праз, 31 жніўня (12 верасня) 1832 года, у цэнтры Пецярбурга, на Александрынскай плошчы (цяпер плошчы Астроўскага), на месцы драўлянага «Малага» тэатра, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага велічнага ампірнага будынка тэатра.
Асноўны фасад тэатра — з боку Неўскага праспекта аформлены глыбокай шматкалоннай лоджыяй, прастора якой як бы з’яўляецца часткай Плошчы Астроўскага. Бакавыя фасады будынка выкананы ў выглядзе васьмікалонных порцікаў. З іншага боку да тэатра вядзе спраектаваная Росі і складаючая агульны ансамбль з тэатрам вуліца (цяпер вуліца Дойліда Росі), перспектыву якой замыкае на ўсю шырыню задні, амаль плоскі, але багата дэкараваны фасад тэатра.
Будынак аблямоўвае выразны скульптурны фрыз з антычнымі тэатральнымі маскамі і гірляндамі лаўровых галін. У нішах на кантавых фасадах — статуі муз, на атыку галоўнага фасада — Квадрыга Апалона. Работы вёў адзін з выбітных скульптараў свайго часу — В. І. Дземут-Маліноўскі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. И. Пилявский. Зодчий Росси. — М.-Л.: ГИАиГ, 1951.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Будынак Александрынскага тэатра на Вікісховішчы |
- Александинский театр, официальный сайт (руск.)
- Александринский театр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.