Алена Ігараўна Атраховіч
Алена Ігараўна Атраховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ігар Кандратавіч Атраховіч[d] |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Алена Ігараўна Атраховіч (нар. 13 лістапада 1955, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства[1], дацэнт. Вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 лістапада 1955 года ў Мінску[1] ў сям’і Ігара Кандратавіча і Зоі Мікалаеўны Атраховічаў. Унучка беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы.
Скончыла ў 1981 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1983 годзе аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Вучылася ў А. Занеўскага, Л. Міронавай, П. Семчанкі[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне мастацкай крытыкі, тэорыі і гісторыі мастацтва, а таксама ў габелене. Друкавалася ў часопіс «Мастацтва», «Нёман», «Весці Акадэміі навук Беларусі», газета «Культура», «Знамя юности», у Беларускай энцыклапедыі. Асноўныя творы: манаграфія «Уладзімір Крукоўскі», артыкулы «Вобраз і слова ў плакаце», «Плакат-дыялог», «Часопіс і графіка», «Шрыфт як прадмет мастацтва»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Атраховіч Алена Ігараўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Атраховіч Алена Ігараўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- АТРАХОВІЧ А. І. Архівавана 29 студзеня 2022.