Леніна Мікалаеўна Міронава
Леніна Мікалаеўна Міронава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1931 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архітэктар |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства, архітэктура, педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1963) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Уладзімір Цэслер, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка |
Партыя | |
Член у | |
![]() |
Леніна Мікалаеўна Міронава (нар. 2 сакавіка 1931, Харкаў, Украінская ССР) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца. Кандыдат архітэктуры (1963), прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003). Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ва Украіне. Скончыла ў 1954 годзе архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з выдатным дыпломам. У 1954 годзе пераехала ў Мінск, у 1957—1960 гадах вучылася ў аспірантуру пры АН БССР па спецыяльнасці «архітэктура». У 1954—1957 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Мінгарпраект», у 1961—1968 гадах у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр’еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін; старэйшы выкладчык (1969), дацэнт (1970), прафесар (2003). Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку[1].
Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года, член праўлення СА БССР і СА СССР (1961-65)[2]. Член КПСС з 1959 года. Пражывае ў г. Мінск[3].
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў серыі тыпавых жылых дамоў БМ-3 (1956-58)[3].
Аўтар больш яка 100 артыкулаў па праблемах колеру ў выяўленчым мастацтве.
Выдала шэраг падручнікаў:
- «Каларыстыка» (1974)
- «Колеразнаўства». Мінск, Вышэйшая школа, 1983,286 стар.
- «Вучэнне аб колеры» (1993) — Мінск, Вышэйшая школа, 1993,463 стар.
- «Колер у выяўленчым мастацтве» (2011) Мінск, Беларусь, 2011 (4-е выд.).
Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя.
Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек»[4]. На асабістам сайце Леніны Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць Казіміра Малевіча, Юрыя Тарэева, Канстанціна Міхеева, Рыгора Іванова і іншых творчых асоб. Таксама там надрукаваны яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога Кітая[5].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана Ганаровымі граматамі, значкамі, падзякамі і прэміямі.
Зноскі
- ↑ Миронова Ленина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- ↑ Миронова Ленина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- ↑ 3,0 3,1 Миронова Ленина Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
- ↑ Дадатак да загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 16.02.2011 № 18
- ↑ Артыкулы Леніны Міронавай на сайце mironovacolor.org
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Миронова Ленина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- Миронова Ленина Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Леніна Мікалаеўна Міронава на Вікісховішчы |
---|
Ілона Дзяргач Миронова Ленина Николаевна: «Пока дышу — надеюсь…» (руск.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаве
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кандыдаты архітэктуры
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Архітэктары Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Культуролагі Беларусі