Перайсці да зместу

Алена Аляксееўна Карпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Аляксееўна Карпенка
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 верасня 1981(1981-09-16) (43 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэтка, спявачка, кампазітарка
Жанры джаз, блюз, рок-музыка, нацыянальная музыка[d] і класічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
solomia.net

Алена Аляксееўна Карпенка (укр.: Олена Олексіївна Карпенко; нар. 16 верасня 1981, Кіеў, УССР) — украінская спявачка, кампазітар і паэт, член Нацыянальнага таварыства пісьменнікаў (2013) і Нацыянальнага таварыства журналістаў Украіны (2014).

Піша і выконвае музыку ў многіх стылях, а менавіта: джаз, блюз, рок, этна, класіка. Выступае з канцэртамі ва Украіне і за яе межамі.

Вучылася на гуманітарным факультэце (1998—2002) і на магістарскай праграме «Журналістыка» (2002…2005) у Нацыянальным універсітэце «Кіева-Магілянская акадэмія», а таксама на вакальным факультэце Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Іванавіча Чайкоўскага у класе прафесара Г. Сухарукавай і дацэнта Л. Гармаш (2003—2007).

У 2011 годзе па запрашэнні старшыні Савета Еўропы дала сольны канцэрт у Страсбургу ў гонар дваццатай гадавіны незалежнасці Украіны.

У 2015 годзе аўтарскай песняй «Оранта» Solomia завяршала аб’яднаны паказ украінскіх дызайнераў падчас тыдня моды ў Нью-Ёрку.

Песня «Русалка» (словы Тараса Шаўчэнкі, музыка Алены Карпенкі) гучыць у дакументальным фільме «Сэрца мамы. Гангадзэ» (рэжысёр Вячаслаў Бягун, 2015).

З 2015 года Алена Карпенка з’яўляецца членам журы прэстыжнага міжнароднага літаратурнага конкурсу раманаў, п’ес, кінасцэнарыяў, песеннай лірыкі і твораў для дзяцей «Каранацыя слова» (Украіна).

У 2016 годзе Алена Карпенка выступіла з дабрачынным канцэртным турам у ЗША. Усе сродкі ад канцэртаў былі перададзеныя на карысць дзяцей, якія страцілі каго-небудзь з бацькоў падчас ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны.

Алена Карпенка, жнівень 2015 года.

Кнігі:

  • «Прикосновение» (Кіеў, 1998) — збор вершаў;
  • «Намисто» (Кіеў, «КМ Академія», 2005) — збор вершаў;
  • «Діалоги з тишею» (Кіеў, «Дніпро», 2014) — збор вершаў;
  • «Троянські коні телереклами. Мовні маніпуляції» (Кіеў, «Смолоскип», 2007) — навукова-публіцыстычная кніга;[1]
  • «Підручник янгола» (Кіеў, «Фенікс», 2016; Кіеў, «Самміт-Книга», 2017) — раман;
  • «Сонце не вміє світити наполовину» (2017);
  • «Серце Європи» (2017);
  • «М’ята» (2018);
  • «З Україною в серці» (2018);
  • «Пошепки» (2018);
  • «Теплі історії про Київ» (2018);
  • «Жіночі груди: пристрасть та біль» (2019).

Публікацыі ў альманахах, анталогіях і зборах:

  • «100 молодих поетів України: Антологія» (Кіеў, 2006);
  • «Творчі сили України +» (Кіеў, 2011);
  • «Новая ўкраінская паэзія» (у перакладзе на балгарскую мову, Сафія — Варна, 2012);
  • «Terra poetica» (у перакладзе на англійскую мову, Кіеў, «Самміт-Книга», 2014);
  • «8 жінок» (Кіеў, «Самміт-Книга», 2016)[2];
  • «Terra poetica — 2016» (Кіеў, «Самміт-Книга», 2016)[3].

Дыскаграфія

У музычным багажы-тры сольныя аўтарскія альбомы:

  • «Solomia» (Кіеў, 2007) — на англійскай і ўкраінскай мовах;
  • «Rondo» (Кіеў, Atlantic Records, 2011) — на англійскай і ўкраінскай мовах[4];
  • «День народження» (Кіеў, Atlantic Records, 2011) — песні для дзяцей на ўкраінскай мове.
  • «Shadow» (2019);
  • «Sky Flight» (2019).

Сінглы:

  • «Carmen» (2019)
  • «La Traviata» (2019)
  • «Serenade» (2019)
  • «Молоді зірочки України» (2005);
  • «Just Talents» (ЗША, 2007);
  • «Positive Music» (ЗША, 2007).

Пераможца і лаўрэат нацыянальных, міжнародных і сусветных конкурсаў па літаратуры, вакале і кампазіцыі, а менавіта:

  • «Billboard World Song Contest» (ЗША, 2007 і 2009);
  • «Song Of The Year» (ЗША, 2007);
  • «Toronto Exclusive Magazine Awards» (Канада, 2007);
  • «Смолоскип» (Украіна, 2004 і 2006);
  • «Рукомесло» (Украіна, 2005);
  • «ШевченкоФест» (Украіна, 2007);
  • «Таланти твої, Україно» (1996) і інш.

Зноскі

  1. «Троянські коні телереклами. Мовні маніпуляції» (Київ, «Смолоскип», 2007) – науково-публіцистична книжка;(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2016. Праверана 14 сакавіка 2023.
  2. «8 жінок» (Київ, «Самміт-Книга», 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 червня 2017.
  3. «Terra poetica – 2016» (Київ, «Самміт-Книга», 2016).(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017. Праверана 14 сакавіка 2023.
  4. «Rondo» (Київ, Atlantic Records, 2011) – українською мовою. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2017.