Перайсці да зместу

Алена Андрэеўна Стаянава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Андрэеўна Стаянава
Дата нараджэння 17 лістапада 1964(1964-11-17) (59 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Член у

Алена Андрэеўна Стаянава (нар. 17 лістапада 1964) — беларускі архітэктар.

Скончыла ў 1988 годзе факультэт архітэктуры Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (выкладчыкі Ж. М. Вяржбіцкі[ru], І. І. Фамін[ru], А. В. Жук[ru]. Працавала ў 19881993 гадах у праектным інстытуце «Кішынёўгарпраект»; з 1995 года ў інстытуце «Гомельпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Асноўныя творчыя працы: планіроўка і забудова цэнтральнай часткі н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна (2006—2006; сааўтар С. Р. Маісеенка); офісны будынак па вул. Захарава ў г. Мінску (2009; сааўтар С. Р. Маісеенка); НГЗУ ў г. Рэчыца (2001; сааўтар С. Р. Маісеенка).

Узнагароджана Дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за офісны будынак тэлекампаніі «Тэлевід» у г. Рэчыца (Мінск, 2000); Дыпломам Рэспубліканскага штогадовага агляду лепшых архітэктурных аб’ектаў «Дойлідства года». Заняла 1 месца ў намінацыі «Выкарыстанне малых архітэктурных формаў і арыгінальнае рашэнне ў афармленні гарадскога дызайну» за праект добраўпарадкавання цэнтральнай плошчы ў г. Усінску (Рэспубліка Комі, 2003). Узнагароджана Дыпломам Рэспубліканскага штогадовага агляду лепшых архітэктурных аб’ектаў «Дойлідства года». 1 месца ў намінацыі «Лепшы праект года» за офіс кампаніі Лукойл у г. Ухта (Рэспубліка Комі, 2003); Дыпломам VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за лепшы праект года ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» «Рэканструкцыя будынка офіса ТПП „Лукойл-Ухтанафтагаз“ у г. Ухта» (Мінск, 2005).

  • Стоянова Елена Андреевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)