Комі
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Комі | |||||
---|---|---|---|---|---|
комі: Коми Республика | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | National Anthem of the Komi Republic[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 24 мая 1991 | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Уйба[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KO | ||||
Код аўтам. нумароў | 11 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Комі (Рэспубліка Комі) (комі: Коми Республика, руск.: Респу́блика Ко́ми) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Сталіца — горад Сыктыўкар. Найбуйнейшыя гарады: Ухта, Пячора, Інта, Усінск, Саснагорск, Вуктыл.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліка размешчана на захадзе ад Уральскіх гор, на паўночным захадзе Заходне-Сібірскай раўніны, на крайнім паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі ў межах Пячорскай і Мезенска-Вычагодскай нізін, Сярэдняга і Паўднёвага Цімана, заходніх схілаў Уральскіх гор (Паўночны, Прыпалярны і Палярны Урал).
Тэрыторыя рэспублікі распасціраецца ад Паўночных Увалаў на поўдні да Пай-Хоя на паўночным усходзе (паміж 59°12' і 68°25' паўночнай шыраты), ад Пінега-Мязенскага міжрэчча на захадзе да водападзелу басейнаў рэк Пячоры і Абі, які праходзіць па Уральскім хрыбце на ўсходзе (паміж 45°25' і 66°10' усходняй даўгаты).
Лясы займаюць больш 70 % тэрыторыі, балоты — каля 15 %. 32 800 км² на Паўночным Урале пакрытыя некранутымі лясамі. Унікальная тэрыторыя — Пячора-Ілыцкі запаведнік. У 1985 годзе запаведнік быў уключаны ў спіс біясферных. Праз дзесяць гадоў, па рашэнні ЮНЕСКА, запаведнік з ахоўнай і буфернай зонамі і нацыянальны парк «Югыд У», аб'яднаныя пад агульнай назвай «Некранутыя лясы Комі», былі занесеныя ў спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.
- Межы: Ненецкая аўтаномная акруга (поўнач, паўночны ўсход), Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга (паўночны ўсход, усход), Ханты-Мансійская аўтаномная акруга (паўднёвы ўсход, поўдзень), Свярдлоўская вобласць (поўдзень), Пермскі край (поўдзень), Кіраўская вобласць (поўдзень, паўднёвы захад, захад), Архангельская вобласць (паўночны захад, поўнач).
Рэкі і азёры
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя рэкі:
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі рэспублікі здабываецца вугаль, нафта, прыродны газ, золата і дыяменты.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Зіма даволі доўгая і халодная, лета, хоць і кароткае, але цалкам цёплае.
- Сярэдняя тэмпература студзеня: −17 °C (у паўднёвай частцы) і −20 °C (у паўночнай частцы)
- Сярэдняя тэмпература ліпеня: +11 °C (у паўночнай частцы) і +15 °C (у паўднёвай частцы)
- Ападкі: ад 700 мм у год.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліка дзеліцца на 14 раёнаў:
- Іжэмскі раён
- Княжпагосцкі раён
- Кайгародскі раён
- Карткяроскі раён
- Прылузскі раён
- Саснагорскі раён
- Сыктыўдзінскі раён
- Сысольскі раён
- Троіцка-Пячорскі раён
- Удорскі раён
- Усць-Вымскі раён
- Усць-Куломскі раён
- Усць-Цылемскі раён
- Ухцінскі раён
Найбуйнейшыя гарады Сыктыўкар, Ухта, Варкута.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Насельніцтва: 1 018 674 (2002)
- Гарадское: 766 587 (75,3 %)
- Сельскае: 252 087 (24,7 %)
- Мужчыны: 488 316 (47,9 %)
- Жанчыны: 530 358 (52,1 %)
- Жанчын на 1000 мужчын: 1086
- Сярэдні ўзрост: 34,5 г.
- Гарадскога насельніцтва: 33,7 г.
- Сельскага насельніцтва: 36,8 г.
- Мужчын: 32,3 г.
- Мужчын: 36,8 г.
- Колькасць прыватных гаспадарак: 381,626 (з 992 612 чалавек)
- Гарадскіх: 289 854 (з 749 329 чалавек)
- Сельскіх: 91 772 (з 243 283 чалавек)
- Статыстыка аховы здароўя (2005)
- Нараджэнняў: 10 975 (каэфіцыент нараджальнасці 11,1)
- Смярцей: 15 074 (каэфіцыент смяротнасці 15,2)
- Этнічны склад насельніцтва
перапіс 1926 | перапіс 1939 | перапіс 1959 | перапіс 1970 | перапіс 1979 | перапіс 1989 | перапіс 2002 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Комі | 191 245 (92,2 %) | 231 301 (72,5 %) | 245 074 (30,4 %) | 276 178 (28,6 %) | 280 798 (25,3 %) | 291 542 (23,3 %) | 256 464 (25,2 %) |
Рускія | 13 731 (6,6%) | 70 226 (22,0%) | 389 995 (48,4%) | 512 203 (53,1%) | 629 523 (56,7%) | 721 780 (57,7%) | 607 021 (59,6%) |
Украінцы | 34 (0,0%) | 6010 (1,9%) | 80 132 (9,9%) | 82 955 (8,6%) | 94 154 (8,5%) | 104 170 (8,3%) | 62 115 (6,1%) |
Беларусы | 11 (0,0 %) | 3323 (1,0 %) | 22 339 (2,8 %) | 24 706 (3,1 %) | 24 763 (2,2 %) | 26 730 (2,1 %) | 15 212 (1,5 %) |
Татары | 32 (0,0 %) | 709 (0,2 %) | 8459 (1,0 %) | 11 906 (1,5 %) | 17 836 (1,6 %) | 25 980 (2,1 %) | 15 680 (1,5 %) |
Немцы | 15 (0,0 %) | 2617 (0,8 %) | 19 805 (2,5 %) | 14 647 (1,8 %) | 13 339 (1,2 %) | 12 866 (1,0 %) | 9246 (0,9 %) |
Іншыя | 2246 (1,1 %) | 4810 (1,5 %) | 40 395 (5,0 %) | 42 207 (4,4 %) | 49 948 (4,5 %) | 67 779 (5,4 %) | 52 936 (5,2 %) |
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Комі