Алена Анжуйская
| Алена Анжуйская | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне | 1237 |
| Смерць |
8 лютага 1314 |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Іаан Ангел Сірмійскі[d][1] |
| Маці | Matilda of of Požega[d][1] |
| Муж | Стэфан Ураш I |
| Дзеці | Стэфан Драгуцін, Стэфан Ураш II Мілуцін[d], Брнча[d] і Q85999528? |
| Грамадзянства |
|
| Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква |
| Аўтограф |
|
Але́на Анжу́йская (сербск.: Јелена Анжујска; каля 1236 — 8 лютага 1314) — каралева Сербіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Паходжанне Алены невядомае. Адзіным вядомым дакументам, які хоць нешта пра яе паведамляе, з’яўляецца ліст неапалітанскага караля Карла I Анжуйскага ад 1273 года, у якім ён называе яе сваёй сваячкай.
Прыблізна паміж 1245 і 1250 гадамі Алена выйшла замуж за сербскага караля Стэфана Ураша I. У іх было прынамсі чацвёра дзяцей:
- Стэфан Драгуцін
- Стэфан Ураш II Мілуцін
- Стэфан
- Брнча (дачка)
Некаторы час Алена была кіраўніцай тэрыторыі, якая ўключала Зэту, Травунію, Плаў і раён ракі Ібар. Адкрыла першыя ў Сербіі школы для дзяўчынак.
Алена памёрла 8 лютага 1314 года, быўшы манашкай у царкве Святога Мікалая ў Шкодэры. У Травуніі на паўднёвы захад ад горада Трэбінэ, у гістарычнай мясцовасці, якая мае вялікае значэнне для праваслаўных паўднёвых славян, у манастыры Тврдош у храме Унебаўзяцця Маці Божай захоўваецца ў выглядзе мошчаў далонь Алены.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Елена, сербская королева // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.