Перайсці да зместу

Травунія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Травуніі (зялёны колер)

Травунія (серб. Травунија або Травуња, лат. Terbounia) — сярэдневяковая сербская вобласць. Знаходзілася ў сённяшняй усходняй Герцагавіне і паўднёвай Далмацыі (цяпер частка Харватыі).

Травунія межавала з Захум’ем на захадзе, з горадам Рагуза або Дуброўнік да паўднёвым-усходзе, з Дукляй на поўдні і Сербіяй на поўначы. Яе берагавая лінія праходзіла ад Дуброўніка да Каторскай бухты.