Алена Груба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Груба
Jelena Gruba, Јелена Груба
Каралева Босніі
1395 — 1398
Папярэднік: Стэфан Дабіша
Пераемнік: Стэфан Остая
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: каля 1345
Смерць: сакавік 1399
Род: Катраманічы
Муж: Стэфан Дабіша
Дзеці: Stana Kotromanić, Princess of Bosnia[d]

Алена Груба (басн.: Jelena Gruba) — каралева Босніі з дынастыі Катраманічаў у 13951398 гадах. Адзіная жанчына ў гісторыі, якая кіравала Босніяй.

Алена паходзіла са знатнага дому Нікалічаў, якія кіравалі часткай Захум'я. Яна была жонкай Стэфана Дабішы з дому Катраманічаў, які ў 1391 годзе стаў каралём Босніі.

У 1395 годзе кароль Дабіша памёр. Перад смерцю ён прызначыў сваім спадчыннікам караля Венгрыі Жыгімонта (жонка Жыгімонта Марыя па матчынай лініі паходзіла з дому Катраманічаў). Аднак баснійская знаць выступіла за пераход трона да ўдавы памерлага караля. Жыгімонт пасля перамоў з князямі Босніі не стаў змагацца за баснійскую карону, паколькі пасля смерці Марыі быў сканцэнтраваны на захаванні за сабой венгерскага трона і барацьбе супраць харватаў і турак[1], прычым вайна з туркамі ледзь не прывяла да яго гібелі (гл. Бітва пры Нікопале).

Паколькі Алена не валодала моцнай каралеўскай уладай і нават сваім тронам была цалкам абавязана знаці, у часы яе кіравання вырасла магутнасць дваранскіх родаў каралеўства і іх незалежнасць ад каралеўскай улады, шэраг князёў кіравалі сваімі ўладаннямі як незалежнымі дзяржавамі. Каралева падтрымлівала добрыя адносіны з Рагузай (Дуброўнікам), у 1397 годзе па яе загадзе былі адменены мыты для рагузанскіх купцоў у шэрагу земляў[2]

У 1398 годзе на баснійскі трон уступіў Стэфан Остая, незаконнанароджаны сын караля Тврткі I, папярэдніка Стэфана Дабішы. Застаецца невядомым па якой прычыне адбылася змена ўлады, хутчэй за ўсё гэта было сумеснае рашэнне самых магутных вяльможаў каралеўства[1]. Пасля свайго адхілення і ўзыходжання Остаі Алена працягвала жыць пры двары, як каралева-ўдава. Неўзабаве яна сканала.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Dr. Željko Fajfrić. Kotromanići. Kraljica Jelena Gruba
  2. BOSNIA & HERCEGOVINA

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]