Каралеўства Боснія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каралеўства Боснія
Краљевина Босна

каралеўства
Flag of None.svg
1377 — 1463


Ottoman flag.svg
Coat of arms of Kingdom of Bosnia.svg


Герб
Bosnia XIV c.jpg
Сталіца Вісака, Яйцы
Мова(ы) сербская
Рэлігія Сербская праваслаўная царква
Баснійская царква
Форма кіравання Манархія


Каралеўства Боснія (басн.: Краљевина Босна) — гістарычная дзяржава, якая існавала на Балканскім паўвостраве з другой паловы XIV стагоддзеа і да другой паловы XV стагоддзеа, ахоплівала галоўным чынам раёны сённяшняй Босніі і Герцагавіны (у некаторыя перыяды — і часткі сумежных дзяржаў). Падчас валадарання Тврткі I (13771391) баснійскае каралеўства было самай магутнай дзяржавай балканскага паўвострава. Скончыла сваё існаванне пасля заваявання туркамі (1463).

У 14951499 гадах тытул караля Босніі насіў Янаш Корвін, пазашлюбны сын караля Венгрыі Мацьяша Хуньядзі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1353 годзе кіраўніком Баснійскага баната стаў 15-гадовы Твртко I. У 1363 годзе ён развязаў вайну супраць караля Венгрыі Лаяша. У выніку венгры і баснійцы заключылі мірныя дагаворы, умовы якога замацавалі шырокія правы Босніі. У 1366 годзе адбыўся мяцеж, у выніку якога Твртко быў зрынуты, аднак, ізноў стаў каралём у наступным годзе. Да 1370 года Твртко аднавіў Боснію ў ранейшых межах і распачаў некалькі паходаў на Ілірыйскае ўзбярэжжа Адрыятычнага мора і ў Заходнюю Сербію.

26 кастрычніка 1377 года Тврткі быў каранаваны ў манастыры Мілешава і прыняў тытул караля сербаў Босніі і Прымор'я. Да 1390 года Твртко авалодаў Харватыяй і шэрагам астравоў у Адрыятычным моры і стаў каралём Харватыі і Далмацыі. Акрамя таго ён заключыў саюз з Дуброўніцкай Рэспублікай, узяўшы яе пад абарону. Аднак, у 1388 годзе войскі Асманскай імперыі разарылі Герцагавіну — вобласць Хум, якая належала Баснійскаму каралеўству. Сілы Босніі ўдзельнічалі 28 чэрвеня 1389 года ў бітве на Косавым полі пад камандаваннем ваяводы Улаткі Вукавіча.

14 сакавіка 1391 кароль Твртко памёр. За гады яго кіравання Боснія ў першы і апошні раз стала гегемонам на Балканскім паўвостраве, саступаючы па ўплыве толькі Асманскай імперыі. Новым каралём стаў брат Тврткі Стэфан Дабіша. З яго кіравання пачаўся заняпад Босніі. Каралеўская ўлада была нетрывалай, магутныя вяльможы кіравалі ў сваіх землях, як у незалежных княствах. Падчас міжусобнай вайны за венгерскі трон паміж Жыгімонтам Люксембургскім і Уладзіславам Дабіша спрабаваў манеўраваць паміж праціўнікам, утрымліваючы набыцці Босніі за часы кіравання Тврткі, аднак, Жыгімонт, які перамог у вайне, уварваўся ў Боснію і прымусіў прызнаць сваю вярхоўную ўладу, перадаць венгерскаму каралеўству далмацінскія порты і прызначыць сябе сваім спадчыннікам.

У 1395 годзе Дабіша памёр і прастол перайшоў да Алены Грубы — жонцы былога караля. Яна кіравала тры гады, пасля чаго знаць узвяла на трон Стэфана Остаю. У 1403 годзе пачалася вайна супраць Рагузы, з-за таго, што дзяржава дала прытулак шэрагу асабістых ворагаў караля. Пасля завяршэння вайны Остая раптам заключыў мір з Жыгімонтам, хоць раней прызнаваў Уладзіслава каралём Венгрыі. У 1404 годзе Хрвое Вукчыч і іншыя прадстаўнікі знаці адхілілі Остаю ад улады і замянілі яго на троне на брата Твртку II.

Остая бег у Венгрыю, дзе прасіў дапамогі ў Жыгімонта. Апошні даў яму армію, якая здолела заняць Бобавац. У астатняй Босніі намінальна кіраваў Твртко II, але рэальным кіраўніком быў Хрвое Вукчыч. Праз некалькі гадоў расклад сіл сур'ёзна змяніўся — Жыгімонт разграміў караля Неапаля Уладзіслава і ў 1408 годзе ён уварваўся ў Боснію на чале 60-тысячнай арміі і разграміў сілы Тврткі II і Вукчыча пад Добарам. На прастол быў узведзены Стэфан Остая, які прызнаў сябе васалам Жыгімонта. Апошнія гады жыцця караля адзначыў хаос, у які была ўзягнута Боснія з-за шматлікіх міжусобіц і разборак паміж знаццю, у якіх браў удзел і сам кароль. Остая сканаў у 1418 годзе, яго спадчыннікам стаў яго сын Стэфан Остаіч.

У 1419 годзе паміж Босніяй і Венецыяй быў заключаны саюз. Праз год у Боснію ўварваўся Твртко II, які, з дапамогай Асманскай імперыі, у 1421 годзе вярнуў сабе трон. Твртко жыў у міры з суседзямі; туркам плаціў даніну; за праваслаўных і патарэнах заступаўся. Народ называў Твртку справядлівым. У 1443 годзе ён памёр і на прастол узышоў Стэфан Томаш — сын караля Стэфана Остаі. 19 мая 1445 года Папа Яўген IV прызнаў яго каралём Босніі. 26 мая 1446 годзе Стэфан ажаніўся з Катарынай — дачкой багатага герцага Стэфана Вукшыча Косача, што паклала канец нестабільнасці.

У 1461 годзе Стэфан памёр і на прастол узышоў апошні кароль Баснійскага каралеўства — Стэфан Тамашавіч, які яшчэ двума гадамі раней стаў дэспатам Сербіі, але ў тым жа годзе быў зрынуты туркамі. Сербія была далучана да Асманскай імперыі. У 1461 годзе новы кароль Босніі звярнуўся ў Рым з просьбай дапамагчы супраць немінучага ўварвання туркаў. У лістападзе ў Боснію прыбыў легат ад папы Пія II, які прывёз каралеўскую карону. Кароль Венгрыі Мацьяш I быў абураны гэтай падзеяй, але ў наступным годзе пры пасродніцтве папы быў дасягнуты мір, у выніку якога Стэфан стаў васалам Мацьяша і абавязаўся падтрымліваць яго супраць імператара Фрыдрыха III. У 1463 годзе Стэфан перастаў выплачваць Асманскай імперыі даніну і султан Мехмед II асабіста павёў асманскую армію на Боснію. Стэфан быў запалонены ў Ключы, прывезены ў Яйцы і там пакараны смерцю ў месцы, вядомым з тых часоў як «царова поле».

Від на старую частку горада Яйцы

Падзенне Баснійскага каралеўства стала адной з прычын абвяшчэння ў тым жа годзе Венецыяй вайны Асманскай імперыі. Саюзнікам Венецыі стаў венгерскі кароль Мацьяш, які ўвосень 1463 года заняў тэрыторыю Босніі, фармальна аднавіў яе як дзяржаву і ўзвёў на прастол свайго вяльможу Ніколу Ілакскага. Акрамя таго свае землі атрымаў назад герцаг Стэфан. Аднак у наступным годзе султан заваяваў большую частку Босніі. У 1495 годзе паміж Венгрыяй і Асманскай імперыяй быў падпісаны мірны дагавор, па ўмовах якога Боснія была падзелена.

Султанскі намеснік Іса-бег Ісакавіч у наступныя гады захапіў большую частку земляў герцага Стэфана, у выніку чаго Стэфан скарыўся асманам і прызнаў іх сюзерэнітэт, а за ім былі пакінуты яшчэ не заваяваныя туркамі землі. У 1466 годзе герцаг Стэфан памёр і тытул «герцага Святога Савы» перайшоў да яго сына Уладзіслава. У 1480 годзе Уладзіслаў Герцагавіч узбунтаваўся супраць асманскага валадарства, але ў 1483 годзе быў палонены і праз 7 гадоў сканаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чиркович Сима. История сербов. — М.: Весь мир, 2009. — 448 с. — ISBN 978-5-7777-0431-3.
  • История Югославии. — Москва: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. 1. — 736 с.
  • Макова Е.С. Боснийские земли в Средние века и Раннее Новое время // История южных и западных славян / Матвеев Г.Ф., Ненашева З.С.. — Москва: Издательство Московского ўниверситета, 2008. — Т. 1. — 688 с. — ISBN 978-5-211-05388-5.
  • Листая страницы сербской истории / Е.Ю. Гуськова. — М.: Индрик, 2014. — 368 с. — ISBN 978-5-91674-301-2.
  • Раннефеодальные государства на Балканах VI—XII вв. / Литаврин Г.Г.. — Москва: Наука, 1985. — 363 с.
  • Формирование раннефеодальных славянских народностей / Королюк В.Д.. — Москва: Наука, 1981. — С. 289.
  • Fine, John Van Antwerp (1994). The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest. Michigan: University of Michigan Press. ISBN 0-472-08260-4. 
  • Singleton, Frederick Bernard (1985). A Short History of the Yugoslav Peoples. Cambridge University Press. ISBN 0-521-27485-0. 
  • Velkonija, Mitja (2003). Religious Separation and Political Intolerance in Bosnia-Herzegovina. Texas A&M University Press. ISBN 1-58544-226-7. http://books.google.com/books?id=Rf8P-7ExoKYC&printsec=frontcover. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]