Стэфан Дабіша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Дабіша
Stjepan Dabiša, Стефан Дабиша
Grb Kotromanica.jpg
Кароль Босніі
1391 — 1395
Папярэднік: Твртко I
Пераемнік: Алена Груба
 
Дзейнасць: суверэн
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: XIV стагоддзе
Смерць: 1395(1395)
Род: Катраманічы
Бацька: Уладзіслаў Катраманіч
Жонка: Алена Груба
Дзеці: Stana Kotromanić, Princess of Bosnia[d]

Стефан Дабиша (басн.: Stjepan Dabiša; памёр у 1395 годзе) — кароль Босніі з дынастыі Катраманічаў у 13911395 гадах.

Ступень сваяцтва Стэфана са сваім папярэднікам Тврткам I невядомая. Паводле адной з версіі ён быў сынам Нінаслава, малодшага брата бана Стэфана II, паводле іншай незаконнанароджаным сынам Уладзіслава Катраманіча і, такім чынам, зводным братам Тврткі I. Год нараджэння невядомы, нарадзіўся дакладна пазней 1339 года.

У 1391 годзе Дабіша атрыў у спадчыну трон Тврткі I. Каралеўская ўлада была нетрывалай, магутныя вяльможы кіравалі ў сваіх землях, як у незалежных княствах. Асабліва гэта праявілася ў Захум'і, якое ўвайшло ў склад Баснійскага каралеўства ў 20-х гадах XIV стагоддзя, якім кіравалі князі з роду Санкавічаў. Санкавічы прадалі Конаўле Дуброўніцкай рэспубліцы, што выклікала гнеў караля. З дапамогай арміі князя Улаткі Вукавіча Конаўле было адбіта, а Санкавічы пазбаўлены ўлады.

У 1392 годзе аднавіліся напады туркаў на Боснію, але дзеянні супраць іх бана Харватыі і Вялікага князя Босніі Хрвое Вукчыча былі паспяховымі.

Да канца кіравання караля краіна была ўцягнута ў міжусобныя войны. У барацьбе за венгерскі трон паміж Жыгімонтам Люксембургскім і Уладзіславам Дабіша спрабаваў манеўраваць, імкнучыся ўтрымаць кантроль над важнымі адрыятычнымі портамі, заваяванымі яго папярэднікам. У канчатковым выніку, Жыгімонт, які перамог у вайне, уварваўся ў Боснію і вымусіў Дабішу прызнаць сваю вярхоўную ўладу, перадаць венгерскаму каралеўству далмацінскія порты і прызначыць сябе сваім спадчыннікам (жонка Жыгімонта Марыя па матчынай лініі паходзіла з дому Катраманічаў. Аднак пасля смерці Дабішы ў 1395 годзе баснійская знаць выступіла за пераход трона да жонкі памерлага караля, Алены Грубы.

Стэфан Дабіша за нядоўгі перыяд свайго кіравання здолеў страціць усе набыцці, зробленыя Тврткам I. З яго кіравання пачынаецца перыяд хуткага заняпаду Босніі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]