Алена Міхайлаўна Підгрушная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Підгрушная Біятланіст
Olena Pidhrushna 2010.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алена Міхайлаўна Підгрушная
Арыгінальнае імя укр.: Олена Михайлівна Підгрушна
Мянушка Лена [1]
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Дата нараджэння 9 студзеня 1987(1987-01-09) (32 гады)
Месца нараджэння Лягніца, Польская Народная Рэспубліка
Пражыванне Цярнопаль, Украіна
Рост/Вага 175 (см)/66 (кг)
Захапленні музыка
Прафесія трэнер-інструктар
Адукацыя Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011-2012
Агульная трапнасць 93%
Лежачы 90%
Стоячы 95%
Кар'ера (Кубак свету)
Подыумаў 8 (Gold medal icon.svg x 2 + Silver medal icon.svg x 2 + Bronze medal icon.svg x 4)
Подыумаў у эстафетах 15 (Gold medal icon.svg x 4 + Silver medal icon.svg x 8 + Bronze medal icon.svg x 3)
Медалі
Біятлон
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 эстафета 4×6 км
Чэмпіянаты свету
Золата Нове-Места 2013 спрынт 7,5 км
Бронза Нове-Места 2013 праследаванне 10 км
Срэбра Нове-Места 2013 эстафета 4×6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Уфа 2009 эстафета 4×6 км
Срэбра Отэпя 2010 эстафета 4×6 км
Срэбра Валь-Рыдана 2011 індывідуальная гонка 15 км
Золата Валь-Рыдана 2011 эстафета 4×6 км
Золата Осрблье 2012 спрынт 7,5 км
Золата Осрблье 2012 праследаванне 10 км
Золата Осрблье 2012 эстафета 4×6 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Срэбра Нове-Места 2011 змяшаная эстафета
Бронза Уфа 2012 праследаванне 10 км
Дзяржаўныя ўзнагароды
Шаблон:Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Алена Міхайлаўна Підгрушная (укр.: Олена Миха́йлівна Підгру́шна; 9 студзеня 1987, Лягніца) — украінская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету ў спрынце 2013 Нове-Места-на-Мораве,[2] майстар спорту міжнароднага класа, 5-разовая чэмпіёнка Еўропы, чэмпіён Еўропы 2009 года ў эстафеце, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2007, эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (2006, індывідуальная гонка), пераможца і прызёр этапаў Кубка свету па біятлоне ў эстафетах.

Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III ступені (за важны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту ва Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і шматгадовую плённую прафесійную дзейнасць)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алена Підгрушная нарадзілася 9 студзеня 1987 года ў Легніцы. Выступае за спартыўнае таварыства «Колас». Першы і цяперашні трэнер — Ігар Пачынок, трэнер (зборнай) — Яўген Калупаеў. Сярод спартыўных дасягненняў — залаты прызёр этапу Кубка свету 2009 у Рупольдзінгу (эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў і юнакоў 2006, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 сярод юніёрак, залатая медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2009 года (г. Уфа, Расія), сярэбраная медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2010 года (г. Отэпя, Эстонія).

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Ханты-Мансійску атрымала «срэбра» у эстафеце 4х6 км, аднак з-за парушэнні антыдопінгавых правілаў Аксанай Хвастэнка Міжнародны саюз біятланістаў пазбавіў украінскую жаночую эстафетную чацвёрку другога месца ў гонцы чэмпіянату свету па біятлоне 2011.[4] Скончыла Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт (выкладчык фізічнай культуры і спорту).

У 2013 годзе пабралася шлюбам з праварадыкальным дэпутатам Вярхоўнай Рады Аляксеем Кайдай[5]. У тым жа годзе, стаўшы ў складзе эстафетнай каманды пераможцай другога этапу кубка свету па біятлоне, Підгрушная, фінішыруючы на апошнім этапе, узяла сцяг, які быў падораны заўзятарамі зборнай[6] і прайшоў разам з імі эстафету па мностве гарадоў Украіны. Характэрна, што лозунг «Разом до перемоги» (Разам да перамогі), які з'явіўся на сцягу яшчэ ўлетку 2013 супаў з апазіцыйным лозунгам прынятым пазней актывістамі Еўрамайдана,[7] а на цырымоніі ўзнагароджання ўкраінскія біятланісткі выказалі падтрымку Еўрамайдана, што было аспрэчана афіцыйным сайтам федэрацыі біятлону Украіны[8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Алімпійскія чэмпіёнкі ў эстафеце па біятлоне Шаблон:Чэмпіёнкі свету па біятлоне ў спрынце на 7,5 км Шаблон:Біятланісты Украіны ў кубку свету