Алена Міхайлаўна Піскун
Выгляд
Алена Міхайлаўна Піскун | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Грамадзянства | |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Дата нараджэння | 2 лютага 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Ліцэнзія FIG | [1] |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Каманднае першынство | 6 (1994) |
Шматбор’е | 10 (1994, 1995) |
Апорны скачок | 1 (1993) |
Рознавысокія брусы | 1 (1996) |
Вольныя практыкаванні | 5 (1994) |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство | 6 (1996) |
Шматбор’е | 12 (1996) |
Алена Міхайлаўна Піскун (нар. 2 лютага 1978, Бабруйск) — беларуская спартыўная гімнастка. Двухразовая чэмпіёнка свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе на чэмпіянаце свету ў Бірмінгеме выйграла залаты медаль у апорным скачку. У 1994 годзе стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Стакгольме ў апорным скачку. У 1996 годзе здабыла залаты медаль у спаборніцтвах на брусах на чэмпіянаце свету ў Сан-Хуане, заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Бірмінгеме ў спаборніцтвах на бервяне.
З 1998 года жыве ў ЗША. Трэніруе ва ўласнай гімнастычнай зале ў Альфарэце (штат Джорждыя).
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам за літоўцам Лінасам Шарапніцкасам. Мае дачку Лілю (2006 год нараджэння) і сына Костаса (2008 год нараджэння).[3]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны майстар спорту (1996)