Алена Юр’еўна Сідарава
Алена Юр’еўна Сідарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Уладзіміравіч Сідараў |
Маці | Зоя Васілеўна Асмалоўская |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, актрыса агучвання |
Тэатр | |
Узнагароды |
Але́на Ю́р’еўна Сі́дарава (нар. 23 лістапада 1957, Мінск) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Заслужаная артыстка Беларусі (2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 23 лістапада 1957 года ў Мінску. Дачка народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава і заслужанай артысткі Беларусі Зоі Асмалоўскай[1].
У 1979 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Барыса Луцэнкі). Адпрацавала год у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і музыкі[2].
З 1980 года — акцёрка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы[2].
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэсту, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Алена Сідарава разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод найлепшых роляў — Маша ў «Чайцы» Антона Чэхава, Гільда ў «Жанчыне з мора» Генрыка Ібсена, Кіра ва «Успамінах» Аляксея Арбузава[4].
Сыграла маці ў фільме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Алёна Сидорова (руск.)(недаступная спасылка). kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2019. Праверана 17-5-2019.
- ↑ а б Алена Сідарава . kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 17-5-2019. Праверана 17-5-2019.
- ↑ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
- ↑ Акторка Алена Сідарава: Ідзі як усе нармальныя людзі ў БДУІР . belsat.eu (17 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 17-5-2019. Праверана 17-5-2019.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь 3. Майстры і куміры. Алена Сідарава . youtube.com (23 лістапада 2017).
- Сідарава Алена Юр'еўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Актрысы Беларусі