Перайсці да зместу

Юрый Уладзіміравіч Сідараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Уладзіміравіч Сідараў
Дата нараджэння 8 мая 1927(1927-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 2004(2004-01-09) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Зоя Васілеўна Асмалоўская
Дзеці Алена Юр’еўна Сідарава
Адукацыя
Прафесія акцёр, выкладчык універсітэта
Тэатр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 0796701

Ю́рый Уладзі́міравіч Сі́дараў (8 мая 1927, с. Рап’ёўка, цяпер Саратаўская вобласць, Расія — 9 студзеня 2004) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (1977).

У 1945 годзе паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна, якое скончыў у 1949 годзе. Пяць гадоў працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры. З 1954 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларускай ССР[1]. Адначасова з 1968 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[2]. Памёр 9 студзеня 2004 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Жонка — Зоя Васілеўна Асмалоўская (1928—2012) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Дачка — Алена Сідарава — акцёрка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Заслужаная артыстка Беларусі (2013).

Творчасці Юрыя Сідарава ўласцівыя лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры нутранай напружанасці, дакладнасць дэталяў, пластычнасць мастацкага вобраза[2].

Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камедыйных роляў. Ролі ў беларускім рэпертуары тэатра імя Максіма Горкага: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» Канстанціна Губарэвіча), Гарачун («Білет у мяккі вагон» Аркадзя Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» Алеся Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле Васіля Быкава) і інш. Ролі ў класічным рэпертуары: Мікіта («Улада цемры[ru]» Льва Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «Ворагі[ru]», «Ягор Булычоў і іншыя[ru]», «На дне[ru]» Максіма Горкага, «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» Максіма Горкага), Актавій Цэзар, Банка («Антоній і Клеапатра[ru]», «Макбет[ru]» Уільяма Шэкспіра), барон Бэрлі («Марыя Сцюарт» Фрыдрыха Шылера) і інш. Псіхалагічна паглыблена раскрыў характары Аарне («Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі), Бернарда Шоу («Мілы лгун» Джэрома Кілці), Дасбергена Мустафаева («Узыходжанне на Фудзіяму» Чынгіза Айтматава і К. Мухамеджанава), Гартмана («Дзікунка» Жана Ануя), Фушэ («Вячэра» Жана-Клода Брысвіля) і інш. Удзельнічаў у тэлевізійных і радыёспектаклях[2].

  1. 1959 — Каханнем трэба даражыць — эпізод
  2. 1960 — Вясновыя навальніцы — Косця
  3. 1967 — Запомнім гэты дзень — эпізод
  4. 1967 — Побач з вамі — аднапалчанін
  5. 1973 — Корцік — Свірыдаў
  6. 1973 — Бронзавая птушка — Свірыдаў
  7. 1974 — Апошняе лета дзяцінства — Свірыдаў
  8. 1974 — Полымя — член стаўкі
  9. 1974 — Чатыры нядзелі
  10. 1980 — Атланты і карыятыды
  11. 1980 — Першай па расе прайшла прыгажуня
  12. 1981 — Адзіны мужчына — Сцякольнікаў
  13. 1998 — Дзень поўні

Народны артыст Беларусі (1977). Кавалер двух ордэнаў «Знак Пашаны», Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Францыска Скарыны (2002).

У Мінску на доме № 9 па вуліцы Раманаўская Слабада, дзе Юрый Сідараў жыў у 1970—2004 гадах, усталяваная памятная дошка.

Зноскі

  1. Юрий Сидоров (руск.)(недаступная спасылка). kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2019. Праверана 21 лютага 2019.
  2. а б в Бур’ян Б. 2002, с. 368.