Алена Яўгенаўна Кучко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Яўгенаўна Кучко
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1967(1967-10-16) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера сацыялогія, філасофія
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень Доктар сацыялагічных навук [1]"
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Вядомая як Спецыяліст у галіне гісторыі, тэорыі і метадалогіі сацыялагічных даследаванняў, сацыяльнай інаватыцы
Сайт ffsn.bsu.by/ru/fakultet/…

Алена Яўгенаўна Кучко — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне гісторыі,метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў, сацыяльнай інаватыцы. Прафесар кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар прац па метадалогіі і метадам сацыялагічных даследаванняў, сацыялогіі інавацый, сацыялогіі кіравання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 16 кастрычніка 1967 года ў Мінску. Скончыла аддзяленне філасофіі філасофска-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта(1990) і была запрошаная працаваць на кафедру сацыялогіі на пасаду выкладчыка. З 1990 па 1993 год навучалася ў вочнай аспірантуры пры кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1993 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 22.00.01 – «Тэорыя, гісторыя і метадалогія сацыялогіі» (прысвоена вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук). У 1998 годзе прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Сацыялогія». У 2010 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці 22.00.01 «Тэорыя, гісторыя і метадалогія сацыялогіі» (прысвоена вучоная ступень доктара сацыялагічных навук).У 2012 годзе прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Сацыялогія».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Уся навукова-даследчая і педагагічная дзейнасць звязана з кафедрай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе працуе з 1990 года па цяперашні час. З'яўляецца вучоным сакратаром Савета факультэта філасофіі і сацыяльных навук, членам спецыялізаваных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый пры БДУ і Акадэміі навук Беларусі [2] . Член рэдкалегій навуковых часопісаў ("Сацыялогія"). Член Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі.

Сфера навуковых інтарэсаў[правіць | правіць зыходнік]

  • тэарэтычная сацыялогія
  • метадалогія і метады сацыялагічных даследаванняў
  • іннаватыка і сацыяльная іннаватыка
  • менэджмент інавацый
  • кансалтынг і кіраўніцкае кансультаванне

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са спісам асноўных работ Кечынай Я. А. можна азнаёміцца на сайце факультэта філасофіі і сацыяльных навук Архівавана 1 жніўня 2018..

Зноскі

  1. Алена Яўгенаўна Кучко (руск.)(недаступная спасылка). ФФСН (9 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2018. Праверана 2018-08-9.
  2. Савет па абароне дысертацый Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (руск.). Інстытут сацыялогіі (9 жніўня 2018). Праверана 2018-08-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]