Аленегорскі гарняк
Аленегорскі гарняк | |
---|---|
Гісторыя карабля | |
Дзяржава сцяга |
СССР Расія |
Уведзены ў эксплуатацыю | 30 чэрвеня 1976 года |
Сучасны статус | Пашкоджаны |
Асноўныя характарыстыкі | |
Экіпаж | 98 |
Памеры | |
Водазмяшчэнне надводнае | 2768 т |
Водазмяшчэнне падводнае | 4012 т |
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) | 112,5 м |
Шырыня корпуса найб. | 15,01 м |
Сярэдняя асадка (па КВЛ) | 4,26 м |
Сілавая ўстаноўка | |
Узбраенне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Аленегорскі Гарняк» (СДК-91, БДК-91) (руск.: Оленегорский горняк) — вялікі дэсантны карабель праекта 775. Базуецца на Паўночным флоце, уваходзіць у 121-ю брыгаду дэсантных караблёў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Карабель пабудаваны на верфі Stocznia Północna у Гданьску (Польшча), завадскі нумар 775/5, увайшоў у склад флоту 30 чэрвеня 1976 года[1]. Да 1977 года меў назву «СДК-91», затым — «БДК-91». З 7 мая 2000 года носіць назву «Аленегорскі Гарняк» у сувязі з усталяваннем шэфства над караблём Аленегорскім горна-абагачальным камбінатам.
У канцы 2014 года паступіў на рамонт на 35-ы суднарамонтны завод (Мурманск)[2].
У ліпені 2016 года паступіў на рамонт і мадэрнізацыю на 33-і суднарамонтны завод (г . Балтыйск)[3].
Удзельнічаў ва ўварванні Расіі на Украіну. Па заявах расійскіх праваенных блогераў «Аленегорскі Гарняк» ажыццяўляў паромную пераправу ў Крым, дапамагаў дастаўляць грузы пасля другога удару па Крымскім мосце[4].
4 жніўня 2023 года, знаходзячыся на базе ВМФ Расіі ў Наварасійску, карабель падвергся нападу ўкраінскіх надводных дронаў. Паводле расейскіх звестак, карабель узяў удзел у паспяховым адбіцці атакі[5], аднак пазней у СМІ з’явілася інфармацыя, што адзін з дронаў сур’ёзна пашкодзіў карабель[6][7], які, як сведчаць апублікаваныя відэа, не мог перасоўвацца самастойна, атрымаў прыкметны нахіл на левы борт і быў адбуксіраваны ў порт Наварасійска[8].
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хуткасць: 18 вузлоў
- Далёкасць плавання: 6000 міль пры 12 вузлах
- Экіпаж: 87 чалавек
- Водазмяшчэнне: 4080 тон
- Даўжыня: 112,5 метра
- Шырыня: 15 метраў
- Асадка: 3,7 метра
- 2 дызеля, 2 шрубы, магутнасць — 19200 л. с.
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]2 здвоеныя 57 мм артылерыйскія ўстаноўкі АК-725, 2 пускавыя ўстаноўкі рэактыўнай сістэмы залпавага агню А-215 «Град-М», 4 пускавыя ўстаноўкі пераноснага зенітна-ракетнага комплексу «Страла-2». На борце могуць размяшчацца да 500 тон тэхнікі і грузаў і 225 дэсантнікаў.
Зноскі
- ↑ БДК проекта 775 Архівавана 25 верасня 2018. на russianships.info
- ↑ На 35 судоремонтном заводе запретили рассказывать СМИ о ремонте кораблей Архівавана 16 студзеня 2017..
- ↑ БДК «Оленегорский горняк» модернизируют на 33-м судоремонтном заводе . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 17 сакавіка 2022.
- ↑ Морским беспилотникам удалось повредить большой десантный корабль ВМФ в Новороссийске, он дал крен — видео (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2023. Праверана 4 жніўня 2023.
- ↑ Новороссийск атаковали морские дроны. Минобороны РФ заявило, что отразило атаку, Meduza
- ↑ Новороссийск атаковали морские дроны: поврежден российский десантный корабль (руск.). Украина (4 жніўня 2023). Праверана 4 жніўня 2023.
- ↑ Провоенные блогеры сообщили, что в Новороссийске поврежден десантный корабль «Оленегорский горняк». Украинские СМИ назвали это спецоперацией СБУ (руск.). Meduza. Праверана 4 жніўня 2023.
- ↑ Rogoway, Thomas Newdick, Tyler. Ukrainian Drone Boat Scores Direct Hit On Russian Warship (Updated) . The Drive (4 жніўня 2023). Праверана 5 жніўня 2023.