Алкеева страфа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Алке́ева страфа́ — адзін з відаў чатырохрадковай антычнай страфы. Сярод розных варыянтаў алкеевай страфы, бадай, самы пашыраны быў наступны: два першыя радкі — адзінаццаціскладовыя ямбы з анапестам у чацвёртай стапе, трэці — дзевяціскладовы ямб і чацвёрты — алкееў верш, што складаўся з двух дактыляў і двух харэяў. Названая страфа па імені старажытнагрэчаскага лірыка Алкея (VII—VI ст. да н. э.), які вынайшаў яе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]