Алфея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алфея, ілюстрацыя да «Метамарфоз» Авідзія

Алфея (Алтэя ці Алтая) — у грэчаскай міфалогіі [1]— дачка Фесція [2] і Еўрытэміды (ці Леўкіпы [3]), жонка Айнея, маці Таксея, Тырэя, Клімена, Горгі, а таксама (ад Айнея або Дыяніса) Дэяніры і (ад Айнея або Арэса) Мелеагра. Згадана ў «Іліядзе» (IX 555). Лічылася прыгажуняй [4].

Па версіі, калі Дыяніс быў госцем Айнея, ён пакахаў Алфею. Айней пакінуў горад, зрабіўшы выгляд, што для здзяйснення святадзейства, Алфея ж нарадзіла ад Дыяніса Дэяніру, за гасціннасць Дыяніс падарыў Айнею лазу [5].

У адну ноч з Алфеяй ляглі Айней і Арэс, нарадзіўся Мелеагр. Калі ён нарадзіўся, з'явіліся тры мойры і праспявалі яго лёс: Клато – што ён будзе высакародны, Лахесіс – што адважны, Атрапас – што будзе жыць, пакуль не згарыць галавешка, якая гарэла тым часам у ачагу. Тады Алфея патушыла галавешку і закапала яе [6] (ці схавала ў куфар).

Мелеагр, стаўшы дарослым, прыняў удзел у Калідонскім паляванні, пасля якога, у запальчывасці ён забіў свайго дзядзьку, брата Алфеі, Плексіпа (або некалькіх братоў [7]). Гамер апісвае вайну курэтаў і эталян [8], якая рушыла за гэтым.

Помсцячы за смерць брата, Алфея дастала з куфра галавешку, ад якой залежала жыццё Мелеагра і кінула яе ў агонь, забіўшы тым самым свайго сына [9]. Пасля Алфея, ахопленая раскаяннем, скончыла самагубствам. Па іншай версіі, Мелеагр загінуў у бітве, а Алфея павесілася [10].

Дзеючая асоба трагедыі Фрыніха «Плеўранянкі» і п'ес аб Мелеагры.

Таксама Алфея (Alfea) - назва школы юных чараўніц з папулярнага мультсерыяла Вінкс (Winx Club)

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.63
  2. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.23а, стар.5 М.-У.
  3. Гігін. Міфы 14 (з.30)
  4. Авідзій. Навука кахання II 700
  5. Гігін. Міфы 129; Нон. Дзеянні Дыяніса XLVIII 553
  6. Гігін. Міфы 171
  7. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 34, 5
  8. Гамер. Іліяда IX 549; Гесіёд. Пералік жанчын, фр.25, стар.13 М.-У.
  9. Эсхіл. Хаэфоры 604-611; Авідзій. Метамарфозы VIII 445-525
  10. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 7, 10; 8, 1-4